БЕЛ Ł РУС

Зяленскі: Масква спрабуе ўцягнуць Мінск у вайну супраць Украіны альбо аперацыю супраць краіны НАТА

15.05.2026 / 16:55

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі па выніках нарады з кіраўнікамі Генштаба УСУ, Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны, СБУ і Службы знешняй разведкі Украіны зрабіў некалькі заяў, у якіх згадаў і Беларусь.

Уладзімір Зяленскі. Фота: Byron Smith/Getty Images

«Працягваем фіксаваць спробы Расіі яшчэ больш уцягнуць Беларусь у вайну супраць Украіны. Ведаем, што адбыліся дадатковыя кантакты паміж расіянамі і Аляксандрам Лукашэнкам, мэта якіх — пераканаць яго далучыцца да новых агрэсіўных аперацый Расіі. У прыватнасці, Расія разглядае планы аперацый у напрамку на поўдзень і на поўнач ад тэрыторыі Беларусі — альбо супраць Чарнігаўска-Кіеўскага кірунку ва Украіне, альбо супраць адной з краін НАТА — менавіта з тэрыторыі Беларусі. Украіна валодае дэталямі размовы паміж Расіяй і Беларуссю», — сцвярджае Зяленскі.

Таксама ён расказаў, што абмяркоўваліся дзеянні Украіны ў адказ на расійскія ўдары, якія забіраюць жыцці людзей.

«Мы справядліва адказваем па расійскай нафтавай прамысловасці, вайсковай вытворчасці і па тых асобах, якія непасрэдна здзяйсняюць ваенныя злачынствы супраць Украіны і ўкраінцаў», — адзначыў Зяленскі.

Акрамя таго, прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што спецыялісты ГУР «атрымалі дакументы, якія сведчаць пра падрыхтоўку расіянамі новых ракетна-дронавых удараў па Украіне, у прыватнасці, як яны ўказваюць, па «цэнтрах прыняцця рашэнняў». 

Зяленскі не абмежаваўся словамі і выклаў таксама копіі некаторых здабытых разведкай дакументаў.

Чытайце таксама:

Украіна прызначыла адказнага за супрацоўніцтва з Беларуссю

Зяленскі: Расія ўдарыла па доме ў Кіеве зусім новай ракетай X-101. Значыць, кампаненты завозяцца

Пяскоў: Зяленскі павінен аддаць УСУ загад спыніць агонь, каб Масква і Кіеў маглі перайсці да поўнафарматных перамоў

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ

Каментары да артыкула