Грамадства33

Украіна прызначыла адказнага за супрацоўніцтва з Беларуссю

Гэта дырэктар Праграмы расійскіх і беларускіх даследаванняў Рады знешняй палітыкі «Украінская прызма» Яраслаў Чарнагор.

Міністр замежных спраў Андрэй Сібіга прызначыў дырэктара Праграмы расійскіх і беларускіх даследаванняў Рады знешняй палітыкі «Украінская прызма» Яраслава Чарнагора на пасаду, створаную для ўзаемадзеяння з беларускай апазіцыяй, піша «Украінская праўда».

Яраслаў Чарнагор зойме пасаду пасла ў асаблівых даручэннях па пытаннях дэмакратычных трансфармацый, узаемадзеяння з дэмакратычнымі сіламі і нацыянальнымі рухамі недружалюбных краін.

У студзені Уладзімір Зяленскі анансаваў ідэю стварэння пасады спецпрадстаўніка па Беларусі. 

Паводле даных «Еўрапейскай праўды», пошук кандыдата зацягнуўся, з-за чаго ў сакавіку быў адкладзены анансаваны візіт у Кіеў Святланы Ціханоўскай.

Прызначэнне Яраслава Чарнагора на пасаду пасла ў МЗС дазволіць, не чакаючы гэтага прызначэння, палепшыць узаемадзеянне з беларускай апазіцыяй, улічваючы пацяпленне ў адносінах паміж ёй і афіцыйным Кіевам, піша УП.

Яраслаў Чарнагор — кандыдат гістарычных навук. Тэматыка яго даследаванняў ахоплівае актуальныя пытанні знешняй палітыкі Украіны, інфармацыйнай бяспекі, супрацьдзеяння расійскай прапагандзе і дэзынфармацыі, а таксама аналітыку па вывучэнні Беларусі і Расіі, палітычных працэсаў у гэтых краінах і іх далейшай трансфармацыі.

Найбольш верагодна, што гэтае прызначэнне таксама разблакуе падрыхтоўку да візіту.

Раней прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Георгій Ціхі заяўляў, што прызначэнне спецпрадстаўніка па Беларусі дазволіць лепш скаардынаваць «ціск на рэжым, нейтралізацыю пагроз, якія ад яго зыходзяць, і падтрымку дэмакратычных беларусаў, якія хочуць жыць у дэмакратычнай еўрапейскай Беларусі».

Каментары3

  • ага
    15.05.2026
    Лепшы выбор які можа быць
  • Лол
    15.05.2026
    Ня ведаю, што там з Ціханоўскай. Па ўсім бачна, яна не ведае пра што размаўляць з Зяленскім, бо ад яе дапамогі беларускім даобраахвотнікам амаль не было, нават маральнай, таму праблем беларусаў ва Ўкраіне яна ня ведае. Таму сустрэча хутчэй будзе сімвалічная і безвыніковая. А вось нашым добраахвотнікам будзе пра што паразмаўляць з Чарнагорам.
  • Упс
    15.05.2026
    Лол, замест Ціханоўскай на яе ютубканале ролікі выкладвае .... Лябедзька.

Цяпер чытаюць

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прызначыў новым кіраўніком апарата Белага дома змагара з іміграцыяй Стывэна Мілера8

«Беларус» са Жлобіншчыны са шматлікімі судзімасцямі і даўгамі па аліментах застаўся ў палях пад Купянскам9

Клічко: У Кіеве надзвычай складаная сітуацыя з электрычнасцю, цяплом і вадой1

Беларусы сабралі тры тысячы налепак ад бананаў

Трамп расказаў пра новыя кантакты ў справе ўрэгулявання канфлікту ва Украіне

У Вільні завяршаецца рэстаўрацыя Вострай брамы. Знакамітая «Пагоня» на фасадзе кардынальна змяніла колер9

Прэзідэнт Парагвая змешчаны пад хатні арышт пасля краху банка Ueno

Птушкі таксама пакутуюць ад джэтлагу і пасля доўгіх пералётаў збіваюцца з курсу1

Вам у дзяцінстве паставілі алергію на арахіс? Магчыма, яе ўжо няма2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць