БЕЛ Ł РУС

Душ або ванна? Навукоўцы вывучалі, што лепш для здароўя

18.05.2026 / 08:00

Ідаля Салавей

І заадно — як часта трэба мыць дыванкі каля ванны або душа.

Фота: Ekaterina Demidova / Getty Images

Што лепш для гігіены — душ або ванна? Выданне Daily Mail звярнулася па адказ да клінічнага мікрабіёлага з Універсітэта Лестэра Прымроўз Фрыстоўн (Primrose Freestone).

Па словах навукоўцы, душ — больш эфектыўны спосаб ачышчэння. Асноўная прычына ў тым, што ў ванне вада не змяняецца, і ўсе мікраарганізмы, якія былі на целе, проста пераразмяркоўваюцца па розных участках скуры.

Бесперапынны паток вады ў душы не толькі змывае бруд, пот і тлушч, але і злёгку масажуе скуру. 

Таксама, па словах эксперткі, ранішні душ дапамагае прачнуцца, змыць пот ці бактэрыі, якія вы маглі падхапіць з пасцельнай бялізны падчас сну. Гэта асабліва карысна, калі ваша бялізна была не самай свежай, калі вы клаліся ў ложак.

Аднак Фрыстоўн не заклікае цалкам адмаўляцца ад ванны, бо яна мае свае перавагі для здароўя. Гарачая вада дапамагае зняць напружанне ў мышцах, супакоіць нервовую сістэму і палепшыць кровазварот.

Каб спалучыць прыемнае з карысным, эксперты раяць прыслухацца да досведу тых, хто выкарыстоўвае камбінаваны метад: спачатку прымаць ванну для рэлаксацыі, а пасля абавязкова спалосквацца пад душам.

Такі падыход дазваляе атрымаць максімальную карысць для псіхічнага стану і адначасова змыць рэшткі мыла і мікробаў, якія маглі застацца на скуры.

Фота: Getty Images

Цікава, што частковая ачыстка ад бактэрый пасля ванны адбываецца і падчас выцірання ручніком, але тут тоіцца іншая небяспека. Доктар Фрыстоўн папярэджвае, што калі не праць ручнік рэгулярна, на ім хутка ўтворацца цэлыя калоніі бактэрый.

Акрамя таго, небяспека можа хавацца і ў іншых рэчах у ванным пакоі. Напрыклад, вільготныя дыванкі каля ванны або душа лёгка назапашваюць бактэрыі і цвіль, асабліва калі доўга не высыхаюць. Эксперты раяць добра прасушваць іх пасля выкарыстання і мыць не радзей за раз на тыдзень пры высокай тэмпературы.

Чытайце таксама:

«Цёмны душ» — новы трэнд моладзі. Эксперты яго вітаюць

Доктар не мыўся з мылам пяць гадоў — вынікі яго ўразілі

Прымаць душ лепш увечары, а не зранку — вось чаму

Што танней — прымаць ванну ці душ? І яшчэ пяць карысных фактаў пра эканомію на камуналцы

Каментары да артыкула