Здароўе22

«Цёмны душ» — новы трэнд моладзі. Эксперты яго вітаюць

Усё больш маладых людзей прымаюць душ у цемры. Кажуць, гэта дапамагае ім зняць стрэс і лепш спаць. Гэта не проста чарговая мода з сацсетак, а метад, які мае рэальнае навуковае і гістарычнае абгрунтаванне.

Фота: Getty Images

У інтэрнэце сёння можна знайсці процьму разнастайных трэндаў, якія тычацца здароўя, прыгажосці і добрага самаадчування. Але калі большасць падобных «рэкамендацый» з сацсетак на праверку аказваюцца поўнай лухтой або проста маркетынгавым ходам, то гэтае захапленне нечакана знайшло цалкам лагічнае тлумачэнне ў спецыялістаў. Гаворка ідзе пра так званы цёмны душ (dark shower), які становіцца ўсё больш папулярным сярод маладых людзей.

Ідэя максімальна простая, але мае свае нюансы: замест таго, каб стаяць пад яркім святлом лямпаў, вы прымаеце душ у паўзмроку або пры поўнай адсутнасці штучнага асвятлення. Прычым, як адзначаецца, моладзь так прымае душ менавіта ў вечаровы час — каб падзяліць дзень на «актыўную» і «спакойную» фазы.

Для пакалення, якое праводзіць увесь дзень перад экранамі гаджэтаў, яркае верхняе святло ўвечары — раздражняльнае. Карыстальнікі TikTok параўноўваюць эфект з дарагім спа-салонам або глыбокай медытацыяй.

Гэтую ідэя актыўна вітаюць не толькі эколагі (эканомія электрычнасці), але і медыкі. Даследаванні паказалі, што прыняцце цёплага душа або ванны перад сном сапраўды можа дапамагчы палепшыць якасць сну і скараціць час засынання.

Як тлумачаць эксперты, тут спрацоўваюць адразу некалькі біялагічных механізмаў. Па-першае, цёплая вада спрыяе зніжэнню ўнутранай тэмпературы цела пасля выхаду з душа, што з'яўляецца для арганізма важным сігналам: час спаць. Па-другое, прыглушанае святло (або поўная цемра) стымулюе выпрацоўку мелатаніну — галоўнага гармону сну. Звычайныя яркія лямпы ў ваннай, наадварот, падманваюць наш мозг, прымушаючы яго думаць, што на дварэ ўсё яшчэ дзень, і тым самым збіваюць прыродныя біярытмы.

Аднак карысць «цёмнага душу» не абмяжоўваецца толькі фізіялогіяй. Эксперты звяртаюць увагу на медытатыўны бок працэсу: знаходжанне ў цемры або пры цьмяным святле спрыяе расслабленню праз усвядомленае задавальненне ад самога досведу. Гэта дапамагае псіхалагічна адключыцца ад дзённых клопатаў перад сном.

Каб вывесці гэты хатні рытуал на новы ўзровень і ператварыць ванны пакой у сапраўдны спа-цэнтр, спецыялісты рэкамендуюць задзейнічаць іншыя пачуцці. Напрыклад, дадаваць у гель для душа або выкарыстоўваць алеі з заспакаяльнымі водарамі, такімі, як лаванда — гэта ўзмоцніць сэнсарныя ўражанні і паглыбіць рэлаксацыю.

@tianatictoria

someone on tiktok said that you should shower in the dark & it’s so therapeutic

♬ Didn't Cha Know - Erykah Badu

Важную ролю адыгрывае і гукавое суправаджэнне. Ціхая, спакойная музыка можа дапамагчы супакоіць розум, хаця многім для поўнага спакою будзе дастаткова простага шуму вады. Галоўнае правіла тут — пазбягаць энергічных рытмаў: не варта падпяваць старым хітам Аляксея Хлястова ці ладзіць канцэрты ў душы, калі ваша мэта — якасны адпачынак.

Цікава, што гэты сучасны трэнд мае вельмі глыбокія гістарычныя карані. Прыняцце «цёмнага душу» фактычна з'яўляецца паўторам старажытных рытуалаў усвядомленага абмывання. 

Аднак варта памятаць пра тэхніку бяспекі. «Цёмны душ» не павінен ператварыцца ў квэст на выжыванне. Каб не паслізнуцца, у памяшканні павінна заставацца хаця б адна слабая крыніца святла, напрыклад, свечка ў бяспечным месцы.

Зрэшты, спецыялісты робяць важную рэмарку: душ у паўзмроку не вырашыць сур'ёзных або хранічных праблем з бессанню сам па сабе, але ён можа стаць карыснай часткай рытуалу расслаблення перад сном.

Каментары2

  • Зося
    22.12.2025
    Але гэта працуе саматычна. На Захадзе даўно вядома. Гэта як спаць ў поўнай цемры. Але мазгі розныя, каму і святло патрэбна каб спаць. Карацей, лухта.
  • Імя
    22.12.2025
    А прапаганда скажа, што ў гэтых вашых Яўропах няма чым плаціць за электрычнасць

Цяпер чытаюць

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы20

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Усе навіны →
Усе навіны

Першая лэдзі ЗША ўпершыню ў гісторыі правядзе пасяджэнне Рады бяспекі ААН3

Праезд у адной з мінскіх маршрутак падаражэе да пяці рублёў

Беларусцы даводзіцца даказваць права пісаць дыпломную працу па-беларуску9

Заблакаваныя акаўнты ChatGPT, звязаныя з расійскім Z-каналам «Рыбар»2

Сем чалавек загінулі пры выбуху ў кавярні ў Казахстане

Пакістан нанёс авіяўдары па вайсковых аб’ектах талібаў у Кабуле

Беларуска набыла стогадовую хату пад Брэстам — і цяпер хаваецца ад мышэй5

Нечаканыя спалучэнні колераў у мужчынскай модзе гэтай вясной2

Буйнога перавозчыка таксі на паўгода выключаюць з Рэестра. Заблакаваныя для працы ўласныя машыны 800 кіроўцаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы20

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць