БЕЛ Ł РУС

Рыбак у Лельчыцкім раёне злавіў гіганцкага сома ВІДЭА

15.05.2026 / 18:11

Nashaniva.com

Мужчына рыбачыў на рацэ Убарць у Лельчыцкім раёне. Пра свой трафей ён расказаў у інстаграме, заўважылі «Моцныя навіны».

Скрыншот з відэа

Па словах рыбака, у тым месцы, дзе ён вудзіў, вялікі сом неаднаразова зрываў прынады і ламаў снасці. Таму рыбак паставіў сабе мэту — усё ж злавіць гэтую буйную рыбу.

Ён рыбачыў пяць дзён, спрабуючы розныя прынады і вуды. Нарэшце адбыўся доўгачаканы клёў. Барацьба з сомам працягвалася каля гадзіны.

Выцягнуць рыбіну самастойна аказалася складана, таму мужчына выклікаў на дапамогу таварыша. Пакуль той ехаў, рукі ўжо моцна стаміліся, але рыбак не адпусціў здабычу.

У выніку сом аказаўся каля двух метраў у даўжыню і прыкладна 30 кілаграмаў вагой. Што сталася з рыбінай далей, не паведамляецца.

Чытайце таксама:

Рыбак пад Мінскам злавіў аграмезнага шчупака

У цэнтры Мінска ў Свіслачы злавілі чырвонакніжную стронгу. Няўжо яна ў ёй завялася?

Рыбак злавіў пад Мінскам шчупака вагой 12 кілаграмаў

Рыбак злавіў на Нёмане сазана памерам з парася ФОТА

Каментары да артыкула