У Мінску з’явілася новая гарадская скульптура — з рыбаком, паляўнічым, катом і сабакам
У Мінску стала на адну гарадскую скульптуру больш. На Лагойскім тракце, 5, каля будынка Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў адкрылі кампазіцыю «Сустрэча сяброў», піша выданне «Смартпрэс».
Калі не ведаць кантэксту, то можна падумаць, што гэта проста кампанія старых знаёмых: рыбак, паляўнічы, кот і сабака сабраліся недзе пасля ўдалага дня. Але ў скульптуры ёсць і сімвалічны сэнс. Напрыклад, сабака — гэта беларускі ганчак, адзіная нацыянальная парода Беларусі. Прычым упершыню адлітая ў бронзе.
Фігуры паляўнічага, рыбалова і ката — зборныя вобразы без канкрэтных прататыпаў.
Вышыня кампазіцыі разам з пастаментам — 2 метры 15 сантыметраў, шырыня — больш за тры метры. Аўтары скульптуры Кацярына Зантарыя і Паліна Багданава, архітэктар праекта — Юрый Градаў.
Адкрыццё прымеркавалі да 105‑годдзя Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў. На цырымоніі прысутнічалі прадстаўнікі профільных ведамстваў, у тым ліку міністр лясной гаспадаркі Віталь Кулік.
Чытайце таксама:
Калоны ў гонар Канстытуцыі 3 мая ў Беларусі — міф, які ходзіць здаўна
На плошчы Незалежнасці ў Мінску помнік Леніну памылі так, што ён стаў зусім чорны
Зубру каля трасы М1 дададуць спецэфектаў і прысвояць імя