Грамадства55

На віцебскай Ратушы паставілі скульптуру пажарніка ФОТЫ

У Віцебску на Ратушы з’явілася новая гарадская скульптура — фігурка пажарніка-назіральніка. Яе паставілі на агляднай пляцоўцы вежы, пішуць «Витебские вести».

Месца для размяшчэння скульптуры выбралі не выпадкова. У XIX стагоддзі і да пачатку XX стагоддзя Ратуша выкарыстоўвалася як пажарны назіральны пункт. Там кругласутачна дзяжурыў чалавек, які сачыў за горадам, каб своечасова заўважыць дым або агонь. Гэта было асабліва важна, бо ў той час большасць будынкаў у Віцебску былі драўляныя, і пажары маглі хутка распаўсюджвацца.

Мініяцюрны вобраз пажарніка стварыў скульптар Сяргей Сотнікаў.

Гэта ўжо пятая мініяцюрная скульптура, устаноўленая ў Віцебску ў межах спецыяльнага гарадскога праекта, які пачаўся ў 2025 годзе. Раней у горадзе з’явіліся іншыя фігуркі, у тым ліку закаханая пара на Пушкінскім мосце, а таксама персанажы «Захавальнік гісторыі», «Фатограф» і «Мастак» у гістарычным цэнтры.

Каментары5

  • Ёсік
    18.04.2026
    Малымі хадзілі ў музэй пажарных, здаецца, тады ён быў недзе на Захарава, цікава. Дык вось сказалі, што пажарнік той, хто падпальвае нешта, а ратуе ад вогнішча пажарны. Зараз музэй МНС у раёне Севастопальскага парку па вуліцы Алешава. Схадзіце, асабліва аматары кідаць недакуркі з гаўбца ды самаходаў у час руху.
  • Пацьвярджэньня
    18.04.2026
    Гамон вы грамацеі. Відаць зумяркоў прабіраліся ў залогу.
    Навука ім, калі што:
    Пажарнік той, хто падпальвае. Пажарны якраз той, хто тушыць падпаленае
  • 103
    18.04.2026
    Пажарны якраз той, хто тушыць падпаленае

    дык я якраз той, што ў "0-м намагаўся тушыць падпаленае (?)

Цяпер чытаюць

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал17

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Усе навіны →
Усе навіны

«Дзякуй жанчынам, якія дачакаліся». Tor Band паказалі сваю першую рэпетыцыю3

55‑гадовага прадпрымальніка асудзілі за палітыку: ён штодня спрачаўся з ватнікамі ў Z‑чатах10

У тэатры імя Горкага працягваецца капітальны рамонт. Як зменіцца будынак ФОТА1

Іншую скульптуру аўтара скандальнай «Быхаўскай мадонны» чыноўнікі афіцыйна набылі за $15 тысяч толькі праз месяц пасля адкрыцця7

Масад папярэдзіў ЗША аб планах Ірана забіць Трампа дронамі5

SpaceX упершыню ў гісторыі злавіла верхні блок Starship ВІДЭА5

Ці хапае трох дзён бальнічнага, каб не заразіць калег?1

Больш танныя балістычныя ракеты радыкальна мяняюць правілы вайны1

Пажар тушаць гукам. Як гэта магчыма?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал17

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць