БЕЛ Ł РУС

Апошнюю перарэгістрацыю верагодна не прайшлі каля 80 пратэстанцкіх суполак і адна місія

15.05.2026 / 20:05

Nashaniva.com

Падчас прыезду ў Беларусь вядомага прапаведніка з ЗША Франкліна Грэма, які 16—17 мая выступіць на «Фестывалі надзеі» ў Мінску, высветлілася, колькі пратэстанцкіх суполак было ліквідавана ў краіне падчас перарэгістрацыі, піша «Хрысціянская візія».

Фота ілюстрацыйнае

Афіцыйна да гэтага часу не паведамлялася, якімі вынікамі завяршылася кампанія па перарэгістрацыі рэлігійных арганізацый. Аднак «таямніцу» выдаў сам Аляксандр Лукашэнка, які, сустракаючыся з Грэмам 15 мая, заявіў:

«У Беларусі 850 пратэстанцкіх суполак, 20 місій і 5 навучальных устаноў. Таму ваша веравызнанне ў нас вельмі шырока прадстаўлена».

Відавочна, ён агучыў даныя, падрыхтаваныя апаратам Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей.

«Хрысціянская візія» падлічыла: да пачатку перарэгістрацыі, паводле інфармацыі на сайце Упаўнаважанага, у Беларусі налічвалася 931 суполка ўсіх пратэстанцкіх кірункаў. Калі даныя, якія прывёў Лукашэнка, поўныя, то выходзіць, што перарэгістрацыю не прайшла 81 арганізацыя.

Таксама да перарэгістрацыі ў Беларусі была 21 місія пратэстантаў, значыць, адна з іх цяпер закрытая. І толькі колькасць навучальных устаноў не змянілася.

Чытайце таксама:

Пастар Грэм паабяцаў заўтра памаліцца за Лукашэнку

Лукашэнка сустрэўся з пратэстанцкім пастарам Франклінам Грэмам

Што можа адбыцца на пратэстанцкім «Фестывалі надзеі», на які прыедзе прапаведнік з ЗША

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай

Каментары да артыкула