БЕЛ Ł РУС

Перамір'е паміж Ізраілем і Ліванам падоўжылі на 45 дзён

15.05.2026 / 23:15

Nashaniva.com

Дзяржаўны дэпартамент ЗША заявіў пра падаўжэнне перамір'я Лівана і Ізраіля яшчэ на 45 дзён. Паводле слоў прадстаўніка Дзярждэпа Томі Пігата, бакі прынялі такое рашэнне на перамовах у ЗША 14 і 15 мая.

Пасля аднаго з удараў Ізраіля па сталіцы Лівана Бейруце. Фота: AP Photo/Bilal Hussein

Наступны раўнд перамоў паміж краінамі пройдзе 2 і 3 чэрвеня.

«Мы спадзяемся, што гэтыя дыскусіі будуць спрыяць усталяванню трывалага міру паміж дзвюма краінамі, поўнаму прызнанню суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці адна адной, а таксама гарантаванню сапраўднай бяспекі ўздоўж іх агульнай мяжы»,— напісаў у Х Томі Пігат.

Папярэдняе перамір'е паміж Ліванам і Ізраілем дзейнічала з 17 красавіка. Праўда, ваенныя дзеянні ўсё адно дэ факта працягваліся. Ліванская армія ў канфлікце ўдзелу не брала, а супраць Ізраіля выступала шыіцкая групоўка «Хезбала», якая не ўдзельнічала ў мірных перамовах.

Чытайце таксама:

Трамп паведаміў, што забараніў Ізраілю біць па Ліване

Трамп паставіў Ізраіль у прыклад іншым саюзнікам

Ізраільскіх вайскоўцаў пакаралі за вандалізм у дачыненні статуі Ісуса Хрыста

«Навошта гэта мне?» Трамп выключыў ядзерны ўдар па Іране і абвясціў аб падаўжэнні перамір'я паміж Ізраілем і Ліванам

Трамп даў параду Нетаньяху па атаках на Ліван

Ізраіль зноў нанёс удары па поўдні Лівана

Каментары да артыкула