БЕЛ Ł РУС

Арыштаваны ўчастак ксяндза Акалатовіча за тры аўкцыёны ніхто не купіў

15.05.2026 / 23:31

Nashaniva.com

Цяпер ён можа адысці дзяржаве, піша «Хрысціянская візія».

Раней паведамлялася, што сярод арыштаванага ў ксяндза Генрыха Акалатовіча і выстаўленага на продаж быў зямельны ўчастак. Размешчаны ў вёсцы Новая Мыш Баранавіцкага раёна ўчастак плошчай 0,12 га быў выстаўлены з пачатковай цаной 6600 рублёў. Таргі абвяшчаліся на 24 лютага, 7 красавіка і 14 мая. Але ніхто на іх не зарэгістраваўся.

Учора па ўчастку з'явілася важнае паведамленне (такое ж было ў дачыненні да адной з непрададзеных ікон ксяндза):

спагнанніку прапануюць пацвердзіць згоду пакінуць арыштаваную маёмасць сабе ў кошт пагашэння запазычанасці па выканаўчым вядзенні.

Іншымі словамі: калі ўчастак не ўдалося прадаць, яго могуць не вяртаць уладальніку, а перадаць спагнанніку як аплату «доўгу», то-бок перадаць дзяржаве.

Гэта працяг гісторыі з маёмасцю каталіцкага святара Генрыха Акалатовіча: пасля яго вызвалення і вымушанага выезду з Беларусі ўлады, паводле рашэння суда, працягнулі канфіскацыю маёмасці для пагашэння «нібыта запазычанасці».

Чытайце таксама:

Арыштаваныя ў ксяндза Генрыха Акалатовіча старадаўнія іконы вывезлі ў Нацыянальны мастацкі музей і выставілі на аўкцыён

Зямлю ксяндза Акалатовіча не змаглі прадаць праз аўкцыён

У ксяндза Генрыха Акалатовіча арыштоўваюць і прадаюць маёмасць

Што адбываецца з вызваленымі каталіцкімі святарамі і чаму яны маўчаць

Каментары да артыкула