БЕЛ Ł РУС

У небе над Брэсцкай вобласцю будзе лётаць больш дронаў

16.05.2026 / 16:12

Nashaniva.com

У Брэсцкай вобласці плануюць абсталяваць усе раённыя электрасеткі дронамі для кантролю паветраных ліній электраперадачы, паведамляе БелТА.

Фота: «Брэстэнерга»

Паводле інфармацыі «Брэстэнерга», да канца года закупяць яшчэ 29 беспілотных комплексаў. Зараз у рэгіёне ўжо выкарыстоўваюцца чатыры дроны, якія працуюць у Баранавічах, Брэсце і Пінску.

Беспілотнікі выкарыстоўваюць для агляду ліній напружаннем ад 0,4 да 330 кВ. Яны дапамагаюць знаходзіць пашкоджанні ізаляцыі і правадоў, якія цяжка заўважыць з зямлі. Таксама дроны дазваляюць аглядаць цяжкадаступныя месцы — балоты, палі і іншыя складаныя ўчасткі.

Акрамя таго, выкарыстанне дронаў дазваляе ашчадзіць час і сродкі, бо не патрабуецца адключаць лініі і падымаць работнікаў на апоры.

Спецыялісты адзначаюць, што праца з беспілотнікамі патрабуе ўліку надвор’я, бо вецер ці дождж могуць паўплываць на палёты.

Дроны выкарыстоўваюць як для пошуку прычын аварый, так і пры планаванні рамонтаў і кантролі выкананых работ.

Чытайце таксама:

У мінскай Каменнай Горцы адкрылі буйны хаб хуткай зарадкі электрамабіляў

На наваполацкім «Паліміры» папярэдзілі, што заўтра з яго будзе валіць чорны дым

Рыбак з-пад Мінска выжыў пасля ўдару токам 10 кВ

Каментары да артыкула