Здарэнне адбылося днём 11 мая каля вёскі Каралішчавічы.
59‑гадовы мужчына ішоў да ракі Свіслач з раскладзенай вудай даўжынёй каля сямі метраў.
Калі ён праходзіў пад лініяй электраперадачы, яго рыбалоўная снасць наблізілася «на недапушчальную адлегласць да токаправодных частак», паведаміла Мінэнерга.
У выніку мужчына атрымаў электратраўму, але застаўся жывы. Ад медыцынскай дапамогі ён адмовіўся.
Каментары