БЕЛ Ł РУС

Мір і Нясвіж перанасычаныя турыстамі. Ва ўсім вінаватыя блогеры і сацыяльныя сеткі

16.05.2026 / 16:44

Nashaniva.com

Кіраўнік Рэспубліканскага саюза турыстычнай індустрыі Філіп Гулы ў эфіры тэлеканала АНТ канстатаваў перагружанасць топавых славутасцяў краіны праз уплыў, на ягоную думку, благасферы і сацыяльных сетак.

Мірскі замак. Фота: «Наша Ніва»

Філіп Гулы адзначыў, што пакуль каля замкаў у Міры і Нясвіжы, а таксама ў Брэсце і Гродне выстройваюцца чэргі, за дзесяткі кіламетраў ад іх, маўляў, незаслужана застаюцца па-за ўвагай не менш цікавыя і прывабныя лакацыі.

«Тое, што на слыху, заўсёды будзе папулярным. І, на вялікі жаль, заўсёды будзе перанасычана патокамі. Магчыма, побач, за дзесяткі кіламетраў, ёсць не менш цікавыя месцы, але топ заўсёды прыцягвае. Таму што ва ўсіх ёсць мабільныя тэлефоны.

Усе выкідаюць інфармацыю ў блогі, і людзям трэба наведаць самыя яркія месцы. Адпаведна, там выстройваюцца чэргі. Перш за ўсё гэта нашы замкі — Мір, Нясвіж. Гарады — Брэст, Гродна. І ўсё астатняе, што знаходзіцца ў топ-лінейцы. Хаця ёсць шмат іншых цікавых, прывабных месцаў».

Чытайце таксама:

Мінімальная норма — 100 кіламетраў у дзень: жыхар Пінска аб'ехаў на ровары ўсе раёны Беларусі

Беларусы за 10 гадоў аб'ехалі ўсе раёны краіны. А цяпер яны падзяліліся парадамі, памылкамі і склалі шэсць маршрутаў для пачаткоўцаў

Юрый Караеў марыць зладзіць штурм Мірскага замка мангола-татарамі

У Заслаўі ў XII стагоддзі мог быць мураваны храм ці княжацкі палац, пра які нічога не ведалі гісторыкі

У Беларусі склалі «мабільны» рэйтынг славутасцяў. Самая папулярная трохі нечаканая

Каментары да артыкула