БЕЛ Ł РУС

Каля мінскага аэрапорта заўважылі бабра ВІДЭА

16.05.2026 / 18:27

Nashaniva.com

Каля Нацыянальнага аэрапорта Мінск заўважылі бабра, які спакойна гуляў па тэрыторыі. Жывёліна не баялася людзей і не звяртала ўвагі на тое, што адбывалася вакол. Нават калі чалавек здымаў яго з блізкай адлегласці, бабёр працягваў ісці сваёй дарогай.

Скрыншот з відэа

У інтэрнэце жартам адзначылі, што бабёр нібыта «прыехаў у аэрапорт сустракаць сяброўку».

Спецыялісты тлумачаць такія выпадкі тым, што ў цёплую пару года маладыя жывёлы шукаюць новыя месцы для жыцця і могуць выпадкова трапляць у горад ці нават у такія незвычайныя месцы.

У той жа час яны раяць не падыходзіць блізка да дзікіх жывёл, нават калі тыя выглядаюць спакойнымі.

Чытайце таксама:

У Мінску актыўна абжываюцца бабры. Чаго ад іх больш — карысці ці шкоды?

У Мінску і вобласці заўважылі нашэсце баброў

У цэнтры Гродна пасяліўся бабёр ВІДЭА

На Лепельшчыне бабёр асушыў цэлае возера

Каментары да артыкула