БЕЛ Ł РУС

У Аўстраліі чалавек загінуў пасля нападу акулы

16.05.2026 / 19:09

Nashaniva.com

Інцыдэнт адбыўся каля вострава Ротнэст у штаце Заходняя Аўстралія, недалёка ад рыфа Horseshoe Reef. Паводле звестак паліцыі, 38‑гадовага мужчыну, верагодна, укусіла акула.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Wikimedia Commons

«Экстранныя службы атрымалі паведамленне пра магчымы напад акулы каля ўзбярэжжа вострава Ротнэст. 38‑гадовы мужчына, як мяркуецца, атрымаў укус акулы. Яго даставілі на бераг суднам, дзе яго сустрэлі парамедыкі. На жаль, выратаваць яго не ўдалося», — гаворыцца ў заяве паліцыі.

Відавочцы паведамлялі, што прыкладна за 80 метраў ад берага бачылі вялікую белую акулу да пяці метраў у даўжыню.

Востраў Ротнэст лічыцца папулярным турыстычным месцам у гэтым рэгіёне.

Чытайце таксама:

Мужчына выжыў пасля жудаснага нападу акулы на Карыбах. Ён падзяліўся, што з ім было

У Бразіліі 13‑гадовы падлетак загінуў пасля нападу акулы

У Аўстраліі масава закрываюць пляжы з-за нападаў акул. Ёсць ужо чатыры пацярпелыя

Каментары да артыкула