Свет11

У Аўстраліі масава закрываюць пляжы з-за нападаў акул. Ёсць ужо чатыры пацярпелыя

За два дні ў аўстралійскім штаце Новы Паўднёвы Уэльс адбыліся чатыры напады акул на людзей. Пасля гэтага ўлады закрылі каля 40 пляжаў і заклікалі жыхароў і турыстаў не заходзіць у ваду. Усе інцыдэнты, паводле звестак CNN, звязваюць з акуламі-быкамі, ці тупарылымі акуламі.

Акула-бык. Фота: Wikimedia Commons

Першым пацярпеў 12‑гадовы хлопчык: у нядзелю на яго напала акула ў Сіднэйскай гавані, калі ён скакаў у ваду разам з сябрамі. Дзеці змаглі выцягнуць сябра на бераг, а ратавальнікі наклалі жгуты на абедзве нагі. Хлопчык знаходзіцца ў бальніцы ў крытычным стане.

У панядзелак акула напала на 25‑гадовага сёрфера на папулярным турыстычным пляжы Норт-Сцін у раёне Мэнлі. Мужчыну таксама шпіталізавалі ў цяжкім стане, яму дапамаглі выбрацца з вады людзі, якія знаходзіліся на пляжы.

У той жа дзень каля Дзі-Уай-Пойнт акула адкусіла кавалак даўжынёй каля 15 сантыметраў ад сёрфборда 11‑гадовага дзіцяці. Яшчэ адзін выпадак адбыўся на наступны дзень каля Пойнт-Пломер: акула схапіла дошку сёрфера, мужчына атрымаў нязначныя траўмы і пасля агляду дактароў быў адпушчаны дадому.

Эксперты тлумачаць павелічэнне рызыкі нападаў тым, што акулы-быкі часта трымаюцца ў мутнай вадзе каля вусцяў рэк, асабліва пасля моцных дажджоў. У апошнія выхадныя ў Сіднэі прайшлі самыя інтэнсіўныя залевы за апошнія дзесяць гадоў, што стварыла небяспечныя ўмовы.

Паводле слоў кіраўніка ратавальнай службы Стыва Пірса, такія выпадкі, калі ўсе пацярпелыя сталі ахвярамі рэальных нападаў, сустракаюцца вельмі рэдка. Нягледзячы на папярэджанні, некаторыя людзі ўсё адно заходзяць у ваду. Ратавальнікі асцерагаюцца, што з-за спёкі і святочных выхадных на ўзбярэжжа прыедзе шмат адпачывальнікаў.

Цяпер сітуацыю кантралююць ратавальныя і муніцыпальныя службы, якія выкарыстоўваюць дроны, верталёты і гідрацыклы. Спецыялісты адзначаюць, што вадзе можа спатрэбіцца да тыдня, каб стаць празрыстай, і толькі пасля гэтага рызыка сустрэч з акуламі зменшыцца.

Каментары1

  • мрак!
    21.01.2026
    мало того, что там надо ходить вниз головой, так еще и акулы могут слопать! Там вааще самые ядовитые медузы, пауки, змеи в мире! Не ходите дети в Австралию (вниз головой) гулять!

Цяпер чытаюць

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць44

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Усе навіны →
Усе навіны

Luxvisage выпусціў шыкоўны адвэнт-каляндар у выглядзе цягніка. Яго зноў немагчыма набыць у Беларусі6

Стала вядома пра цяжкую сітуацыю сям'і, якая паўтара года таму трапіла ў жудаснае ДТЗ у Талачынскім раёне2

Жанчына тры гады не можа выехаць з райскага вострава. Выйсці з бюракратычнай пасткі ніяк2

Так выглядаў Уладзімір Пуцін у Шэньджэні ФОТА13

Пуцін назваў умову ўдзелу еўрапейцаў у перамовах па Украіне8

Да 2035 года мусульман стане больш, чым хрысціян. А цэнтр хрысціянства перамесціцца ў Афрыку12

«А што дрэннага было ў Ялце?» Пуціна спыталі пра «новую Ялту»6

Пуцін паабяцаў Украіне «балючыя адказы» на ўдары па Крымскім мосце4

Сабаленка схадзіла на матч НБА паміж «Лэйкерс» і «Джаз». «Лэйкерс» прайгралі пасля дзевяці перамог запар2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць44

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць