БЕЛ Ł РУС

У Мінску зацвіў рэдкі каштан ВІДЭА

16.05.2026 / 19:23

Nashaniva.com

У Мінску зацвіў чырвоны (мяса-чырвоны) каштан. Расце ён каля будынка на вуліцы Талбухіна, 1. Гэта экзэмпляр сорту «Брыёці» (Briotii), які падчас цвету пакрываецца буйнымі ярка-чырвонымі і ружовымі «свечкамі», піша Blizko.by.

Скрыншот з відэа

У адрозненне ад звыклага для беларусаў белага каштана, гэты від — больш цеплалюбівы гібрыд, які адрозніваецца асабліва насычанай афарбоўкай.

Дрэва лічыцца калекцыйным, але яго можна сустрэць у некаторых дэндрарыях, батанічным садзе і адзінкавых пунктах горада.

Цвіце расліна некалькі тыдняў, пачынаючы звычайна ад другой паловы мая. У гэты час дрэва становіцца папулярнай лакацыяй для эфектных веснавых фотасесій.

Чытайце таксама:

Бэз на піку цвіцення. Батанічны сад ператварыўся ў адно з самых прыгожых месцаў Мінска

Беларусы купілі тур на палі цюльпанаў, а ўбачылі толькі зеляніну

У Гомелі на набярэжнай расцвілі магноліі, якія збіралі па ўсёй Беларусі ФОТАФАКТ

Каментары да артыкула