Грамадства11

У Гомелі на набярэжнай расцвілі магноліі, якія збіралі па ўсёй Беларусі ФОТАФАКТ

Магноліі, якія збіралі па ўсёй Беларусі і высадзілі на набярэжнай Сожа, перажылі суровую зіму і расквітнелі, паведамляе выданне «Моцныя навіны».

Стваральнікі гэтай прыгажосці натхняліся цудоўнымі магноліевымі садамі ў Італіі, дзе турысты шпацыруюць па алеях пад ярка-чырвонымі і малінавымі бутонамі. Летась расліны пасадзілі каля гомельскага рэстарана «Праванс», а крыху пазней побач паставілі арэлі — хутка тут будзе карцінка, як з Pinterest.

«У лістападзе перад пахаладаннем для кожнай магноліі зрабілі зімовы дамок са спанбонда і сена. Пашанцавала, што да моцных маразоў выпаў снег, яго хапіла, каб прыкрыць дрэвы. Перазімавалі ўсе 23 расліны. Адразу як адтаяла глеба ў красавіку, магноліі палілі ўгнаеннем — да пачатку актыўнага росту і цвіцення, каб забяспечыць прырост парасткаў», — расказаў «Моцным навінам» заснавальнік рэстарацыі, які разам з жонкай сабраў па ўсёй краіне магноліі і высадзіў каля Сожа.

Каментары1

  • Жвір
    16.04.2026
    Прыгожа. А Гомеля шмат апошнім часам. Затое з Верхнядзьвінска нічога няма... Шкада.

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Усе навіны →
Усе навіны

Самая танная кватэра — 222 тысячы рублёў. МАПІД прапанаваў кватэры ў «Сонечным» для ўсіх ахвотных5

46‑гадовага мінскага псіхолага і бізнэс-трэнера пасадзілі па палітычнай справе2

Прэзідэнт Манголіі, які тры тыдні таму сустракаўся з Лукашэнкам, падаў у адстаўку, абвінавачаны ў карупцыі1

У Германіі малады беларус ушчэнт раскалаціў фуру аб аўтадом пенсіянераў. Кіроўцаў ратавалі з дапамогай верталётаў

Расійскія і лукашэнкаўскія СМІ дагэтуль не паведамілі пра руйнаванне Крымскага моста7

Цэны на нерухомасць пайшлі ўніз. Прычым не толькі ў Мінску13

У крамах пачалі прадаваць новую экзатычную рэч

Амерыканскі судмедэксперт: Джэфры Эпштэйн, імаверна, быў забіты, а не пакончыў з сабой5

У Камышавасе завяршыўся пошук цел. У выніку расійскага ўдару там загінулі 72 чалавекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць