Усяго патроху11

Беларусы купілі тур на палі цюльпанаў, а ўбачылі толькі зеляніну

Пару гадоў таму ў Беларусі сталі папулярнымі туры на цюльпанавыя палі. Многія ездзілі фатаграфавацца на прыватную фермерскую гаспадарку «Знаходка Палесся» пад Пінскам. Але сёлета нешта пайшло не так, расказвае Onlíner.

Што пабачылі турысты на цюльпанавых палях

Аграномы пісалі, што прыблізна цвіценне пачнецца 23 красавіка.

Ужо 24‑га на палях былі першыя турысты, якія набылі праграму ў кампаніі «Аніта Бай». Як распавялі ў турфірме, расчараваныя людзі ўбачылі адну зеляніну, скрозь якую толькі месцамі прабіваліся бутоны.

Эмацыйны рылз пра гэта апублікавалі самі прадстаўнікі «Аніта Бай». Паводле іх слоў, у «Знаходцы Палесся» не папярэдзілі арганізатараў тура аб тым, што цюльпаны яшчэ не зацвілі.

— Мы ўжо некалькі гадоў супрацоўнічаем з гэтай цяплічнай гаспадаркай. Кожны год яны трымалі нас у курсе па тэрмінах цвіцення цюльпанаў. Калі былі нейкія карэкціроўкі, мы ўносілі іх у нашы планы, бо броні на ўсе групы размяшчаюцца яшчэ ў студзені. На жаль, сёлета з боку гаспадаркі не было ніякай інфармацыі аб тым, што праз дрэннае надвор'е цвіценне будзе пазнейшым. Мы выехалі згодна з графікам, яны нас таксама чакалі, выставілі рахунак на перадаплату. На месцы турысты пачалі абурацца: кветкі ж не распусціліся. Прадстаўнік гаспадаркі сказаў, што гэта было наша рашэнне ехаць да іх. Карацей, пераклалі ўсю адказнасць на нас, — патлумачыла ў размове з Onlíner намесніца дырэктара «Аніта Бай» Ганна Слажанікіна.

Паводле слоў Ганны, менеджары турагенцтва ўвесь час былі на сувязі са «Знаходкай Палесся». Яны даведваліся, ці цвіце што-небудзь, і напярэдадні выезду, 23 красавіка.

— Чаму вы не папрасілі ў гаспадаркі фота і відэа, каб дакладна пераканацца, што цюльпаны ўжо прыгожа цвітуць?

— Паколькі мы з імі працуем не першы сезон, усё ўжо неяк было арганізавана на даверы. Мы памяталі, як людзі працавалі летась і пазалетась. Такіх пытанняў ніколі не ўзнікала.

На наступныя два тыдні ў «Аніта Бай» было запланавана каля дзесяці тураў, якія ўключаюць у сябе наведванне цюльпанавых палёў. Найбліжэйшыя ўжо адменены, турыстам пакуль прапануюць пачакаць, калі ўжо ўсё стоадсоткава будзе як на карцінках. А што наконт кампенсацый тым, хто застаўся без прыгожых фатаграфій?

— Учорашняй групе мы вернем поўны кошт тура сумай 150 рублёў. Усе выдаткі паездкі возьмем на сябе, — адказала Ганна Слажанікіна.

Onlíner таксама звязаўся з кіраўніком «Знаходкі Палесся» Раманам Шпаком, у якога свая версія таго, што адбылося. Паводле яго слоў, канкрэтна гэты тураператар занадта моцна завысіў чаканні і сабе, і сваім кліентам. Усе астатнія наведвальнікі палёў цалкам задаволеныя ўбачанай карцінкай.

— Мы вырошчваем як раннія, так і познія сарты цюльпанаў. Ніколі не бывала такога, каб яны зацвілі адначасова. А з-за таго, што дадзены тураператар наабяцаў сваім турыстам «бяскрайнія палі цюльпанаў», яны, магчыма, і засталіся незадаволеныя. Проста зараз да нас прыязджаюць турысты, я ўжо папрасіў супрацоўнікаў збіраць водгукі. Пакуль што ніякага негатыву не было. Учора таксама, акрамя групы «Аніта Бай», прыязджалі людзі, усе ў захапленні ад лакацыі, ад фотазон. У гэтага тураператара, верагодна, проста здарылася шуміха са сваімі турыстамі, і цяпер яны віну за яе спрабуюць перакласці на нас.

Свежае фота цюльпанаў, якое даслаў Раман

Раман кажа, што гаспадарка трымае сувязь абсалютна з усімі турагенцтвамі-партнёрамі. Так, у сваіх сацсетках «Находка Палесся» дзеля прыцягнення ўвагі выкарыстоўвае мінулагоднія відэа і фота цюльпанаў, але арганізатары тураў заўсёды бачаць рэальную карцінку. Яны ж прымаюць рашэнне, ехаць ці не.

— Тое, што менеджары «Аніта Бай» проста патэлефанавалі супрацоўнікам і не папрасілі фота і відэа — гэта іх недагляд. Усе астатнія тураператары запытваюць [фота і відэа]. Ёсць і больш адказныя рабяты, якія дасылаюць рабочыя групы, каб паглядзець усё сваімі вачыма. Але, паўтаруся, палі ніколі не зацвітаюць цалкам, на 120 гектарах гэта немагчыма.

Я ўчора зайшоў у аўтобус і ўсім турыстам «Аніта Бай» сказаў, што калі ім не спадабалася экскурсія, я гатовы вярнуць грошы (хоць сам іх яшчэ не атрымаў). Таксама гатовы ў любы іншы дзень запрасіць і правесці экскурсію, калі гэтым разам нешта не задаволіла. Мне падалося, што ў аўтобусе меркаванні падзяліліся «50 на 50». Я паспрабаваў загладзіць нават не свой канфлікт з турыстамі, але ўсё роўна гэта вылілася ў тое, у што вылілася.

— Калі ўсё ж такі чакаць такіх палёў, як на мінулагодніх фота?

— Гэта прырода, тут дакладна сказаць нельга. Трэба падлоўліваць момант. Зараз раннія сарты зацвілі, познія яшчэ не. Дарэчы, мінулагоднія прыгожыя карцінкі, якія зараз публікуюцца, былі зроблены турыстамі ў дакладна такіх жа ўмовах. У пэўным ракурсе яно менавіта так і глядзіцца, а павернешся крыху ў бок — ужо будзе па-іншаму. Зараз у прыватным парадку прыязджаюць турысты з фатографамі — фота атрымліваюцца выдатныя.

Каментары1

  • Говори правду
    26.04.2026
    Может автор статьи не знает, но знлянина- это тюльпаны тоже!

Цяпер чытаюць

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»16

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Усе навіны →
Усе навіны

Памятаеце жанчыну, якую падманулі расійскія турысты? Кампанія, якая тут ні пры чым, прапанавала ёй кампенсацыю3

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха2

Севярынец расказаў, як і навошта рэзаў сабе руку на Акрэсціна ў 2020‑ым5

«Хто валодае Малой Такмачкай, той валодае светам». Непрыступнае ўкраінскае сяло стала мемам7

Прэзідэнт Францыі зладзіў прабежку ў Ерэване. З ім пабеглі вулічныя сабакі9

5 карысных паслуг мінскага аэрапорта, якія вы маглі не ведаць1

У Мінску ставяць спецыяльныя боксы для сабак — вось для чаго3

«У гэты дзень не спала ўся краіна». У Докшыцах з помпай адкрылі аўтамыйню7

У Расіі павесілі банер «З Днём Попеды!»10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»16

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць