Прапаведніка Франкліна Грэма звадзілі ў Мак.бай
Амерыканскі пастар Франклін Грэм, які гэтымі днямі ўдзельнічае ў арганізаваным у «Чыжоўка-Арэне» маштабным пратэстанцкім «Фестывалі надзеі», запосціў на сваёй старонцы ў сацсетцы X фоты з беларускага аналага «Макдональдса» — Мак.бай.
«Сёння ў Мінску, Беларусь, я схадзіў у іх версію McDonald’s — яна называецца Mak.by. У іх ёсць смажаны піражок з ВІШНЯЙ, і ён быў цудоўны!», — напісаў Франклін Грэм.
Сам наведваючы Мак.бай сёлета 8 сакавіка, Лукашэнка загадаў першаму віцэ-прэм'еру Мікалаю Снапкову, які яго суправаджаў:
«А цяпер няхай амерыканцы прыйдуць і паглядзяць. Прыедуць да мяне — абавязкова прывядзі іх сюды. Скажы: пойдзем у «Макдональдс». Беларусы працуюць, беларускае абсталяванне, беларускі прадукт».
Як выглядае, чыноўнікі выконваюць ягонае даручэнне.
Чытайце таксама:
Лукашэнка паводзіць сябе ў «макдональдсе» як у савецкай сталоўцы. І думае, што гэта крута
Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа
Кіраўнік БПЦ Веніямін сустрэўся з прапаведнікам Грэмам, на сустрэчы прысутнічаў сектазнаўца
Пастар Грэм паабяцаў заўтра памаліцца за Лукашэнку
Лукашэнка сустрэўся з пратэстанцкім пастарам Франклінам Грэмам
Што можа адбыцца на пратэстанцкім «Фестывалі надзеі», на які прыедзе прапаведнік з ЗША