БЕЛ Ł РУС

Цэны на нерухомасць б’юць рэкорды. Нават у самым танным абласным цэнтры квадрат ужо за тысячу даляраў

26.05.2026 / 09:00

Nashaniva.com

Сярэдні кошт метра ў сталіцы працягвае расці і дасягнуў $2347, але даражэе нерухомасць не толькі ў Мінску.

Віцебск. Ілюстрацыйнае фота: Getty Images / Frans Sellies

Віцебск даганяе іншыя гарады

Паводле даных Realt.by, сярэдні кошт квадрата ў Віцебску дасягнуў $1020. І гэта самыя высокія цэны за апошнія дзесяць гадоў. Пры гэтым па стане на пачатак 2022‑га метр у гэтым абласным цэнтры каштаваў каля $620.

Скрыншот: realt.by

Даражэй, чым цяпер, метр у Віцебску каштаваў толькі ў 2013‑2014 — $1030-$1060 па рэальных здзелках.

За апошні год цана за квадрат у Віцебску ў даляравым вымярэнні вырасла амаль на чвэрць.

Што ў іншых абласных цэнтрах?

Віцебск традыцыйна з’яўляецца самым танным сярод абласных цэнтраў.

У Гомелі сярэдні кошт квадрата цяпер складае $1071. У Магілёве — $1080.

У абласных цэнтрах на захадзе краіны цэны традыцыйна вышэйшыя.

У Гродне метр у сярэднім каштуе $1161, а ў Брэсце — $1255.

Атрымліваецца, што цяпер ва ўсіх без выключэння абласных цэнтрах квадрат каштуе больш за $1000.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула