БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская: Лукашэнка вядзе Беларусь да вялікай бяды

18.05.2026 / 15:33

Nashaniva.com

Дэмакратычная лідарка пракаментавала вучэнні беларускай і расійскай арміі па ўжыванні ядзернай зброі.

«Краіна, якая больш за ўсіх у свеце пацярпела ад Чарнобыльскай катастрофы, «мірнага атама», зноў становіцца ядзернай пагрозай — і мішэнню. Ці маглі мы сабе гэта ўявіць?», — зазначыла Святлана Ціханоўская.

Па яе словах, менавіта так адбылося з вайной: мы чулі «абы не было вайны», а вайна, у якой тэрыторыю Беларусі выкарысталі, зрабіўшы нашую краіну суагрэсарам, ідзе ўжо пяты год.

«І ўсё гэта па волі аднаго чалавека. Навошта рабіць з нашай краіны мішэнь для адказу на ядзерны ўдар? Каб Беларусь была мірнай, трэба спыніць Лукашэнку. Ён вядзе нас да вялікай бяды», — зазначыла Святлана Ціханоўская.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула