У Бабруйску маці траіх дзяцей затрымалі за ўдзел у наркасхемах
Супрацоўнікі наркакантролю ў Магілёўскай вобласці затрымалі 33‑гадовую жыхарку Бабруйска, паведамляе прэс-служба МУС.
Скрыншот з відэа
Паводле звестак следства, жанчына дзейнічала ў складзе арганізаванай групы. Яна захоўвала псіхатропнае рэчыва альфа-PVP у сябе дома, а таксама рабіла тайнікі на тэрыторыі Бабруйска і раёна. Агульная колькасць складала каля аднаго кілаграма, і гэта прызначалася для далейшага распаўсюджвання.
Куратары наркамаркета абяцалі жанчыне ананімнасць, бяспеку і вялікі заробак, але яе ўдзел у гэтай дзейнасці працягваўся менш за два тыдні.
Вядома, што жанчына — маці траіх дзяцей 3-х, 12‑ці і 13‑ці гадоў.
У дачыненні да яе завялі крымінальную справу за незаконны абарот наркотыкаў з мэтай збыту. Ёй пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі.
Чытайце таксама:
У Гомелі зладзюжка, што крала элітны алкаголь, спалілася на белым паліто
Самая шчаслівая краіна ў свеце апынулася ў лідарах па смяротнасці ад наркотыкаў
Мінчук вырошчваў у кватэры каноплі, каб лячыцца ад болю ў суставах