Здарэнні

У Гомелі зладзюжка, што крала элітны алкаголь, спалілася на белым паліто

Жыхарка Гомеля панадзілася ў адной і той жа краме красці элітны віскі, каньяк і брэндзі. Заставацца беспакаранай ёй удавалася тры месяцы, піша «Белка» са спасылкай на пракуратуру.

Ілюстрацыйнае фота

З-за прыхільнасці да алкаголю і наркотыкаў у гамяльчанкі забралі дзяцей. З яе заробку на іх утрыманне вылічвалі значную суму. Грошы на асабістыя патрэбы жанчына вырашыла здабываць злачынным шляхам.

Яна пачала красці ў краме дарагі алкаголь і прадаваць яго на рынку. Сама яна на той момант ужо прайшла лячэнне ў наркадыспансеры і не ўжывала спіртнога.

Каб не прыцягваць увагі, знаходлівая гамяльчанка прыходзіла ў краму ў розным адзенні. Яна выбірала момант, калі ў патрэбным аддзеле нікога не было, хавала бутэлькі ў пакет або ў штаны, пасля чаго спакойна выходзіла з гандлёвай залы.

Жанчына наведвала гандлёвую цэнтр па пяць—сем разоў на месяц. Яна старалася браць тавар да 400 рублёў, каб у выпадку затрымання адкараскацца дробным крадзяжом.

Нястача элітнага спіртнога амаль на 2 тысячы рублёў выявілася падчас інвентарызацыі. Начальнік аддзела аховы аб’ектаў гандлёвай сеткі, праглядаючы запісы з камер відэаназірання, звярнуў увагу на жанчыну ў белым паліто.

Прыгледзеўшыся, ён зразумеў, што ўжо раней лавіў гэтую наведвальніцу крамы на дробных крадзяжах.

«Раней судзімую за падобныя злачынствы гамяльчанку чакае чарговы суд. Паводле часткі першай артыкула 205 Крымінальнага кодэкса Беларусі ёй пагражае пакаранне да трох гадоў пазбаўлення волі», — расказала старшая памочніца пракурора горада Алена Амельяновіч.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Ярмак сядзеў у СІЗА ў платнай камеры2

«Пражываю гэтую вайну разам з усімі». Распрацоўшчыца з'ехала ў Львоў яшчэ да ўсяго — і застаецца

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар22

Даляр апусціўся ніжэй за 2,75 рубля1

На ферме ў Слонімскім раёне работнікі з Непала спевамі сустракалі Караева ВІДЭА12

Папулярную візажыстку з Гродна асудзілі да пяці з паловай гадоў калоніі па васьмі палітычных артыкулах13

Золатава расказала пра Людмілу Чэкіну ў калоніі

Захад vs Усход. Чаму абласныя цэнтры так адрозніваюцца паміж сабой64

СААЗ абвясціла ўспышку ліхаманкі Эбола ў Афрыцы надзвычайнай сітуацыяй міжнароднага значэння

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць