БЕЛ Ł РУС

У Польшчы затрымалі беларуса, якога шукаў Інтэрпал

18.05.2026 / 17:01

Nashaniva.com

У польскім горадзе Гдыня паліцыя правяла праверку групы іншаземцаў, якія знаходзіліся ў закінутым будынку. Падставай стала тое, што яны разводзілі агонь і паводзілі сябе падазрона, што выклікала трывогу ў людзей.

Фота: gdynia.policja.gov.pl

На месцы паліцыянты ўстанавілі асобы чатырох мужчын. Адзін з іх, 46‑гадовы грамадзянін Беларусі, не меў пры сабе дакументаў, таму яго дадаткова праверылі па базах даных.

Высветлілася, што яму раней было адмоўлена ў праве знаходзіцца ў Польшчы. Акрамя таго, ён знаходзіўся ў міжнародным вышуку — яго шукалі праз Інтэрпал для ўстанаўлення месцазнаходжання.

Мужчыну затрымалі. У найбліжэйшы час яго перададуць памежнай службе, пасля чаго ён будзе выдвараны з тэрыторыі Польшчы.

Чытайце таксама:

У Польшчы затрымалі яшчэ савецкага «злодзея ў законе»

Беларуску затрымалі ў Італіі па запыце з Мінска

У Літве затрымалі беларуса, які знаходзіўся ў вышуку праз Інтэрпал

Каментары да артыкула