Грамадства66

Беларуску затрымалі ў Італіі па запыце з Мінска

34‑гадовую ўраджэнку Беларусі Карыну Зданевіч-Спыхальскую затрымалі ў Італіі па запыце беларускіх уладаў. Гэта адбылося 1 лютага ў аэрапорце Орыа-аль-Серыа ў горадзе Бергама падчас пашпартнага кантролю, піша Reform.news па матэрыялах італьянскай прэсы.

Карына Зданевіч-Спыхальская

У Беларусі жанчыну абвінавачваюць у нібыта наўмысным давядзенні да банкруцтва ў 2017—2018 гадах. Ордар на арышт быў выдадзены яшчэ ў 2021 годзе пракуратурай Брэста.

Сама Карынa называе абвінавачанні сфабрыкаванымі і звязвае пераслед са сваёй грамадзянскай пазіцыяй. Пасля выбараў 2020 года яна ўдзельнічала ў акцыях падтрымкі Святланы Ціханоўскай каля беларускай амбасады ў Варшаве.

Пасля затрымання жанчына правяла пяць дзён у турме ў Бергама, а затым яе вызвалілі пад абавязацельства рэгулярна адзначацца ў паліцыі. Цяпер яна знаходзіцца ў Мілане і не можа вярнуцца да дзяцей у Польшчу.

Італьянская пракуратура выступіла супраць экстрадыцыі беларускі, адзначыўшы рызыку палітычнага пераследу ў Беларусі. На гэта таксама звярнула ўвагу польскае консульства, бо жанчына мае польскае і беларускае грамадзянства.

Разгляд справы працягнецца ў чэрвені ў апеляцыйным судзе Брэшыа. Адвакат Карыны дамагаецца выдалення яе даных з базы Інтэрпала, каб прадухіліць падобныя сітуацыі ў будучыні.

Каментары6

  • Дин
    15.05.2026
    Ясно, для чего выходила к посольству. И безопасно и документы можно сделать
  • Генадзь
    15.05.2026
    Ppp, а на подставе чаго вы вырашылi, што яна "прахадзiмка"? Абвiнавачанняў у махлярстве няма, а што тычыцца "наўмыснага банкруцтва" - то з улікам створанага Лукашэнкам бізнэс-клімату любы няўдалы бізнэс можа быць абвешчаны наўмысным банкрутам. Напрыклад, прадалі вы нешта калгасу, альбо пералічылі яму аванс, а Лукашэнка ўзяў і дазволіў дзяржаўным сельгаспрадпрыемствам не разлічвацца па даўгах перад прыватнікамі на працягу 15 гадоў замест таго каб іх банкруціць і хоць неяк разлічыцца. А неўзабаве небараку-прыватніка пачынаюць прэсаваць крэдыторы, і перш за ўсё падатковая. Напрыклад, ты атгрузіў нешта калгасу, ён табе не заплаціў, а ПДВ, разлічаны ў кошце тавара, ты абавязаны заплаціць падатковай: дзе хочаш - там і бяры. Альбо як было з Кныровічам - яго пасадзілі ў тым ліку і за тое, што ў ягонай маці была фірма ў Расеі, якая па сутнасці выконвала ролю гандлёвага дома. Падатковая вырашыла, што нешта занадта шмат прыбытку застаецца на той расейскай фірме, і Кныровіча пасадзілі. А Дзіму Лукашэнку, які шмат гадоў робіць тое ж самае, рабуючы БЕЛАЗ, ды яшчэ з выкарыстаннем падарунка ад таты ў выглядзе індывідуальных падатковых ільгот для свайго прыватнага ПСК - тая ж самая падатковая абыходзіць за некалькі кіламетраў. Альбо наехала на табе мытня - а яна вельмі любіць пералічваць мытныя кошты на сваю карысць, і пляваць, што ты мог набыць са зніжкай на распродажу альбо нешта ўжыванае, альбо кошты ўжо проста знізіліся, бо там не Беларусь, у якой усё толькі даражэе. У цябе з рахунку імгненна спісваюць грошы, а ты працуй і судзіся як хочаш, но ўжо без грошаў. Альбо г.з. справы з "драбленнем бізнэсу". Тут для падатковай увогуле раздолле. Уласнікі адныя і тыя ж? - усё, драбленне, хай бізнэсы і розныя, і што раздзяліць іх было цалкам лагічным, каб не змешваць у адным эканамічным суб'екце ўсё магчымае і каб няўдача аднаго бізнэсу не паралізавала ўсё астатнія. Прабачце, але лукашэнкаўская падатковая тэрмінаў кшталту "эканамічны сэнс" і "прадпрымальніцкая рызыка" ня ведае. У іх ёсць план па падатках і штрафах - астатняе іх не турбуе. А потым тыя грошы ідуць на ўтрыманне карнікаў, замбаванне беларускіх дзетак у "вайскова-патрыятычных клубах", дзясяткі тысяч камераў сачэння за беларусамі з абаненцкай аплатай за кожную з іх сінэзісу, альбо прапаганды, з якой напрыклад добра ўзбагачаецца Ганна Сялук.
    Што да маскіявання палітычных прэтэнзій пад выглядам эканамічных - тут у лукашэнкаўскіх карнікаў досвед багаты. Белпол не дасць схлусіць. Памятаеце гісторыю, калі ДФР наехаў на ўласнікаў ужо знесенага будынку на Багдановіча, у якім у 2020 знаходзіўся штаб Бабарыкі, а потым туды пасадзілі круглых дэмакратаў Васкрасенскага? А можа вы забылі гісторыю з затрыманнем у Сербіі аднаго з заснавальнікаў SOS.BY рэжысера Андрея Гнёта таксама па эканамічным абвінавачванні лукашэнкаўскіх ўладаў? Альбо гісторыю ў абвінавачваннем Бабарыкі нібыта за хабарніцтва, хоць Ярмошына зняла яго з кампаніі-2020 зусім праз іншыя абвінавачванні, якія да суда ўвогуле не дайшлі? Праз знішчэнне незалежнага правасуддзя і права, а таксама сістэмную фабрыкацыю спраў дзеля палітычных рэпрэсій лукашэнкаўскай рэжым сам стварыў свой адмоўны імідж у вачах судзебных сістэм дэмакратычных краін.
  • Я пердоле!
    15.05.2026
    Белорусская гэбня опять решила на "кривой козе" подъехать, мол, 'экакамичэски злачынец' у нас разыскивается...

Цяпер чытаюць

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала21

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, па якіх правілах будуць масава працаўладкоўваць узбекаў у Беларусі20

У Вішнёвым пад Кіевам падчас расійскай атакі выбухнуў склад боепрыпасаў. Зяленскі паабяцаў пакараць вінаватых5

У ВКЛ «ненавідзелі рускіх больш, чым крымцаў». У Расіі чарговы раз адкарэктавалі падручнікі па гісторыі37

Сям'ю беларускага футбольнага арбітра напаткала нечаканая бяда: цяжкая хвароба маленькага сына

У Гомелі вадалаз выпадкова знайшоў у Сожы косткі мамантаў і бізонаў2

Вываз нафты з Персідскага заліва амаль спыніўся

МТБанк абвясціў пра змену лагатыпа2

«Здзелка згарэла». Аўтар кнігі «Аўтарытарызм пад пагрозай» пералічыў падставы для аптымізму наконт будучыні Беларусі8

«Цотны-няцотны». У Расіі вынаходзяць усё хітрэйшыя схемы продажу бензіну2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала21

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць