БЕЛ Ł РУС

Ва Украіне тэлефонныя махляры абдурылі на буйную суму былога прэм'ера

18.05.2026 / 23:37

Nashaniva.com

У Кіеве махляры змаглі выманіць амаль 7 мільёнаў грыўняў (каля 158,5 тысяч даляраў) у былога прэм’ер-міністра Украіны. Паводле крыніц «Украінскай праўды», гаворка ідзе пра Валерыя Пуставойценку, які ўзначальваў урад у канцы 1990‑х і пазней быў дарадцам Віктара Януковіча.

Валерый Пуставойценка

Зламыснікі прадставіліся супрацоўнікамі СБУ і паліцыі. Яны даслалі 79‑гадоваму мужчыну падробленыя позвы і заявілі, што супраць яго нібыта распачалі справу за «закупку «шахедаў» для Расіі».

Пад моцным псіхалагічным ціскам ён пагадзіўся на «віртуальны вобшук» і паказаў свае зберажэнні. Пасля гэтага, паводле ўказанняў махляроў, ён склаў грошы ў пакет і перадаў іх каля свайго дома нібыта для праверкі.

У выніку ён страціў больш за 110 тысяч даляраў, 10,2 тысячы еўра, а таксама ашчаджэнні ў ізраільскіх шэкелях, англійскіх фунтах стэрлінгаў і чэшскіх кронах.

Падазраваных затрымалі і ўзялі пад варту, а ўкраінскія праваахоўнікі шукаюць іншых удзельнікаў гэтай схемы.

Чытайце таксама:

Махляры прымусілі жанчыну здымаць на відэа свой абутак

Махляры рассылаюць фішынгавыя спасылкі ад імя ДАІ пра неаплачаныя штрафы

У Мінску затрымалі арганізатара фінансавай піраміды, які за два гады ўзбіўся на 750 тысяч даляраў

У Беларусі з'явілася дарожная паліцыя. Праўда, пакуль толькі ў махлярскіх схемах

Махляры прыдумалі новую салідную арганізацыю, ад імя якой могуць тэлефанаваць

Каментары да артыкула