БЕЛ Ł РУС

МЗС і прэзідэнт Латвіі назвалі хлуснёй заяву расійскай разведкі пра падрыхтоўку ўдараў па Расіі з тэрыторыі Латвіі

19.05.2026 / 13:14

Nashaniva.com

«Расія зноў хлусіць», —заявіла кіраўнік МЗС Латвіі Байба Бражэ.

Байба Бражэ. Фота: Kyrylo Chubotin / Ukrinform/Future Publishing via Getty Images

МЗС Латвіі назвала хлуснёй заяву расійскай разведкі пра падрыхтоўку ўдараў па Расіі з тэрыторыі Латвіі

«Расія зноў хлусіць. На гэты раз Служба знешняй разведкі Расіі праводзіць кампанію дэзынфармацыі супраць Латвіі. ФАКТ: Латвія НЕ прадастаўляе сваю паветраную прастору для атак на Расію. Гэта неаднаразова тлумачылася расійскім прадстаўнікам», — напісала кіраўнік МЗС Латвіі Байба Бражэ ў  X.

Прэзідэнт Латвіі таксама назваў «хлуснёй» заяву СЗР.

Як заявіў Эдгар Рынкевіч, Расія «хлусіць, сцвярджаючы, што Латвія дазваляе якой-небудзь краіне выкарыстоўваць сваю паветраную прастору і тэрыторыю для нанясення ўдараў па Расіі або любой іншай дзяржаве».

Сёння Служба знешняй разведкі Расіі заявіла, што камандаванне Узброеных сіл Украіны нібыта рыхтуе серыю новых «удараў па тылавых рэгіёнах РФ», а Латвія дала згоду на запуск беспілотнікаў са сваёй тэрыторыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула