Паміж Мінскам і Рудзенскам зноў ездзяць «штадлеры»
На маршрут Мінск — Рудзенск зноў вярнуліся гарадскія электрычкі «Штадлер». Беларуская чыгунка аднавіла іх рух 19 мая пасля планавых рамонтаў.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media
Цяпер на гэтым кірунку будуць курсаваць чатыры пары цягнікоў гарадскіх ліній. Акрамя таго, з гэтай жа даты дадалі яшчэ дзве дадатковыя пары цягнікоў на маршруце Мінск — Беларусь.
У Беларускай чыгунцы адзначаюць, што і надалей плануюць актыўна выкарыстоўваць такі рухомы састаў на сацыяльна важных напрамках, у тым ліку тых, што злучаюць сталіцу з гарадамі-спадарожнікамі.
Чытайце таксама:
Белчыгунка зноў замяняе «Штадлер» на састаў са звычайных вагонаў
Белчыгунка патлумачыла, чаму знялі «Штадлеры» з гарадскіх маршрутаў
Штадлеры знялі з папулярнага маршруту Мінск — Заслаўе
Кампанія Stadler адмовілася паставіць цягнікі Беларускай чыгунцы