Эканоміка2020

Кампанія Stadler адмовілася паставіць цягнікі Беларускай чыгунцы

У швейцарскай кампаніі Stadler абверглі падпісанне кантракта з БЧ, хоць перамовы паміж імі сапраўды былі. Пра гэта ў пісьмовым каментарыі выданню Office Life паведаміў прадстаўнік Stadler.

У канцы гэтага тыдня ў СМІ з’явілася інфармацыя пра пастаўку Stadler цягнікоў міжрэгіянальных ліній. Гаварылася, што для БЧ павінны паставіць 65 цягнікоў, у тым ліку 30 электрацягнікоў і 35 дызель-цягнікоў.

Пасля ўвядзення санкцый у 2022 годзе на заводзе «Штадлер Мінск» у Фаніпалі спынілі вытворчасць саставаў. Пры гэтым швейцарская кампанія працягвае заставацца 100%-м уласнікам завода ў Беларусі і падтрымлівае яго, каб аднавіць працу, як толькі санкцыі будуць зняты.

У каментарыі Office Life прадстаўнік кампаніі падкрэсліў, што «Stadler цалкам выконвае санкцыі, уведзеныя ў дачыненні да Беларусі. У выніку санкцый Stadler скараціў вытворчасць на сваім заводзе ў Мінску да мінімуму».

Таксама ў кампаніі пацвердзілі, што перамовы з БЧ адбыліся, але «БЧ і Stadler не падпісалі кантракт».

«Stadler усведамляе, што ў цяперашніх умовах ні пастаўка цягнікоў у Беларусь, ні вытворчасць цягнікоў у Беларусі не дапускаюцца», — гаворыцца ў каментарыі.

У верасні мінулага года ўрад Беларусі паведамляў, што на завод «Штадлер Мінск» могуць прыйсці інвестары з Расіі, аднак пакуль пра канкрэтныя крокі ў гэтым напрамку нічога не вядома.

Stadler працуе на беларускім рынку з 2014 года.

Каментары20

  • Кралала
    31.08.2025
    Чарговая перамога Лукашэнкі, дзесяць гадоў будаваць прадпрыемства каб пазней яго знішчыць! Унікальная беларуская эканамічная мадэль аналагаўнет
  • Ох
    31.08.2025
    понятно, все круто, все по делу, припечатал так припечатал! Только маленькае пытаннечка - а из какого говна и каких палок можно собреть поезд штадлер в пустом ангаре штадлер, не имея деталей штадлер? Вы себе производство штадлер в РБ как представляете? Станки там разные, бородатые токари полуоси точат, так, да?
  • Дмитрий
    31.08.2025
    Я считаю это очень плохой новостью, нам нужны качественные поезда, презираю всех, кто призывает к санкциям. Я никого уполномочивал от моего имени призывать к ним!

Цяпер чытаюць

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі13

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Польскія фермеры ўзялі ў арэнду 26 тысяч гектараў пад Слонімам. За пяць гадоў каровы сталі даваць у 6 разоў больш малака26

Апублікаваны новы генеральны план Гомеля. Што ў ім?3

На мяжы змяняюцца правілы электроннай чаргі для аўтамабіляў

Бундэсвер упершыню выпрабаваў балістычную ракету6

Турчын прызнаўся ў праблемах беларускага экспарту2

Назад да ручкі і забарона на смартфоны: універсітэты вымушаныя змяняць фармат заняткаў і кантрольных, інакш ШІ не дае ні вучыць, ні праверыць11

Адзін з падазраваных у атацы на аэрапорт Лейпцыга — мужчына з Беларусі27

Пяць тысяч амерыканскіх вайскоўцаў правялі 250 дзён у моры, а цяпер высадзяцца ў Тайландзе. Установы для дарослых рыхтуюцца8

Лоеўскі суд прызнаў «экстрэмісцкім» тыкток праўладнага блогера2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі13

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць