Беларуская чыгунка прыбрала з раскладу маршрут гарадской электрычкі, на якім з Мінска ў Заслаўе да прыпынку «Беларусь» хадзілі цягнікі Stadler.

Апошні раз Stadler маршруту 7301 мусіў прайсці 14 верасня, заўважыла выданне «Тэлеграф».
У Беларускай чыгунцы не назвала прычын спынення руху. У той жа час звычайныя «савецкія» электрычкі па гэтым напрамку працягнуць хадзіць. З 15 верасня Беларуская чыгунка прызначыла новы маршрут 6141 эканом-класа.
На змену раскладу звярнулі ўвагу беларусы, пра што паведамілі ў TikTok.
Пад відэа пачалася дыскусія наконт прычын адмены, бо афіцыйнага тлумачэння не было. Адзін з каментатараў выказаў здагадку, што гаворка можа ісці пра няякасныя сучасныя цягнікі.
«Галоўнае — электрычкі савецкія яшчэ ходзяць, а сучасны транспарт усё, выпрацаваў свой рэсурс…» — напісаў ён.
Аднак яму запярэчылі, што хутчэй за ўсё справа ў недахопе запчастак для абслугоўвання, а не ў якасці.
Нагадаем, што швейцарская кампанія Stadler не пацвердзіла падпісанне кантракта з Беларускай чыгункай на пастаўку 65 цягнікоў. У кампаніі заявілі, што перамовы сапраўды вяліся, але ніякіх пагадненняў падпісана не было.
Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі звяртае ўвагу, што асноўная прычына зняцця штадлераў з маршрутаў звязана з крытычным зносам колавых пар і поўнай адсутнасцю паставак запчастак праз санкцыі, што зрабіла эксплуатацыю небяспечнай. Акрамя таго, сітуацыю пагаршаюць выпадкі вандалізму і праблемы з дысцыплінай у мінскім дэпо, дзе нават адзін з апошніх працаздольных электрацягнікоў быў сур’ёзна пашкоджаны.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары