БЕЛ Ł РУС

У Гродне дзяўчына засталася без зуба, купіўшы ў «Кароне» шаўрму

19.05.2026 / 18:06

Nashaniva.com

Жыхарка Гродна атрымала непрыемны досвед пасля таго, як купіла шаўрму ў кулінарным аддзеле гандлёвага цэнтра «Карона». Унутры быў кавалак курынай косткі, праз гэта, са слоў дзяўчыны, у яе нават адкалолася частка зуба. Пра гэта гродзенка расказала ў сацыяльнай сетцы Threads, заўважыла выданне Blizko.by.

Фота: threads.com/@w.wolkowa

Пасля здарэння дзяўчына звярнулася да супрацоўнікаў крамы. Ёй вярнулі грошы, але наяўнымі, хоць пакупка была аплачана карткай. Таксама дзяўчыну здзівіла, што ёй не далі кнігу скаргаў. Пазней яна пакінула прэтэнзію на сайце гандлёвага цэнтра і з ёй звязаўся прадстаўнік крамы, які прапанаваў кампенсацыю толькі пасля лячэння, але без афіцыйных гарантый у выглядзе распіскі.

Таму дзяўчына асцерагаецца, што яе могуць пакінуць без кампенсацыі, бо да стаматолага трапіць толькі праз два месяцы, а да таго часу пра яе праблемы «забудуцца».

Спецыялісты ў такіх сітуацыях раяць звяртацца ў адпаведныя кантрольныя службы і патрабаваць ад установы афіцыйныя дакументы аб абавязацельствах, каб пры неабходнасці мець падставы для судовага разгляду.

Чытайце таксама:

Беларусы выбіраюць шаўрму і піцу

Папулярная мінская шаўрменная трапіла ў скандал. Што здарылася

Маладая сям’я з Жодзіна расказала, як у чатыры разы скараціла выдаткі на ежу

Каментары да артыкула