БЕЛ Ł РУС

Мужчыну прызналі зніклым без вестак, ягоным дзецям выплачвалі пенсію. А пасля ён знайшоўся

19.05.2026 / 20:11

Nashaniva.com

Жыхар Аршанскага раёна доўгі час не плаціў аліменты на сваіх траіх непаўналетніх дзяцей. У адносінах да яго нават завялі крымінальную справу за ўхіленне ад утрымання дзяцей. Падчас расследавання мужчына з’ехаў з Беларусі, і доўгі час пра яго нічога не было вядома, паведамляе пракуратура Віцебскай вобласці.

Фота ілюстрацыйнае

Праз некалькі гадоў, беручы пад увагу знікнення мужчыны, суд у 2019 годзе прызнаў яго без вестак зніклым. Пасля такога рашэння дзецям пачалі выплачваць пенсію па страце кармільца. Гэтыя выплаты працягваліся больш за шэсць гадоў і ў суме склалі каля 77 тысяч рублёў.

Пазней мужчына вярнуўся ў Беларусь, і судовае рашэнне аб прызнанні яго без вестак адсутным адмянілі.

Далей пракурор звярнуўся ў суд з патрабаваннем спагнаць з бацькі грошы, якія дзяржава выплаціла дзецям замест ягоных аліментаў. Суд цалкам задаволіў гэты пазоў.

У выніку мужчына абавязаны вярнуць амаль 77 тысяч рублёў, і рашэнне ўжо ўступіла ў законную сілу.

Чытайце таксама:

Мінчанка пазбавіла бацьку сваёй дачкі бацькоўскіх правоў, проста каб яго «лішні раз не турбаваць»

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Адвакат патлумачыў, чым рызыкуюць пары без штампа ў пашпарце

Мужчына з Віцебшчыны праз 21 год дазнаўся, што дачка не яго

Каментары да артыкула