Каханне і сэкс2121

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Беларус Уладзімір Фяцісаў прыйшоў на расійскае шоу «Давай пажэнімся» пантавацца шыкоўным жыццём. Але сеў у лужыну: высветлілася, што «мільянер» мільёнаў не мае, а з былой жонкай судзіцца за аліменты — і пераконвае суд, што зарабляе 750 рублёў штомесяц.

Уладзімір Фяцісаў. Скрыншот відэа ў яго інстаграме

У сваіх сацсетках Уладзімір Фяцісаў дэманструе загарадны дом і любімую BMW, публікуе відэа з тусовак з подпісам: «Халасцяк. Без дзяцей. Вандрую. Кайфую».

Там жа можна пабачыць відэа «Парады мільянера». Да Уладзіміра падышоў блогер, які папрасіў таго распавесці пра яго поспех. Бізнэсмен трымаўся максімальна пафасна: казаў, што скончыў Вайсковую акадэмію, але сферу, у якой працуе цяпер, назваць адмаўляўся. Маўляў, вельмі шмат напрамкаў.

Калі хлопец кажа: «9 з 10 бізнэсаў закрываюцца, як думаеце, што яны робяць не так?», Уладзімір дадае:

— У мяне таксама 9 з 10 закрываліся, але адзін выстраліў так, што я цяпер кайфую ад жыцця.

Уладзімір казаў, што правільны бізнэс павінен працаваць на крэдытных грошах. І раіў выбірацца з нікчэмнага асяроддзя.

Уладзімір на АНТ. У сацсетках жартуюць з таго, што мільянер ходзіць на запісы шоу ў адным і тым жа джэмперы

Сёлета ён ужо хадзіў на шоу АНТ «Яшчэ не вечар», дзе выхваляўся тым, як Вайсковая акадэмія дапамагла сфарміраваць яму моцны стрыжань.

Фота з тыктока Уладзіміра

А цяпер вось вырашыў пайсці шукаць сабе «пародзістую прыгажуню» на расійскае тэлешоу «Давай пажэнімся». Выпуск з ім назвалі «Заможны беларус».

У візітцы пра Фяцісава распавялі: 44 гады, жыве ў Мінску, з’яўляецца генеральным дырэктарам кампаніі, якая займаецца камерцыйнай нерухомасцю.

Асобна дадаецца, што ён не бярэ на працу жанчын з залішняй вагой. Не таму, што яны дрэнныя спецыялісткі, а таму, што псуюць імідж кампаніі.

Гугл не ведае сталічнай фірмы з такім генеральным дырэктарам. Затое існуе індывідуальны прадпрымальнік Уладзімір Фяцісаў, які займаецца здачай у найм уласнай і арандаванай нерухомасці. Раней ён жа займаўся гандлем аўтамабілямі і матацыкламі, іх тэхнічным абслугоўваннем і рамонтам.

Скрыншот шоу «Давай пажэнімся»

Пра Уладзіміра на шоу таксама распавялі, што спіць ён толькі на прэміяльных матрацах, носіць выключна брэндавыя касцюмы, а яшчэ не ўяўляе жыцця без лобстараў. Марыць даследаваць глыбіні мора на ўласным батыскафе.

На «Давай пажэнімся» прыйшоў па «пародзістую прыгажуню высакароднай прафесіі» (абавязкова з прыгожымі формамі, пухлымі губамі і доўгімі густымі валасамі). Адзначаў, што яму дакладна не пасуе бодзібілдарша, аматарка псіхалагічных трэнінгаў і прадаўшчыца нерухомасці ў Дубаі.

Пра сябе Уладзімір распавёў, што сам з сям’і вайскоўцаў, таму спачатку і будаваў кар’еру ў гэтай сферы. Але пабачыў на прыкладзе іншых хлопцаў, што можна зарабляць зусім іншыя грошы.

Жанаты быў двойчы, абедзве жонкі нарадзілі ад яго па сыну. Уладзімір распавядаў, што забяспечваў ім шыкоўнае жыццё.

Вядучыя зачыталі, якім пасагам пахваліўся Уладзімір у анкеце: новы кабрыялет, дом і восем касцюмаў ад дарагіх брэндаў. Плюс нейкая камерцыйная нерухомасць — але потым ён адмовіўся адказаць, колькі ж яе мае (не палічыў, у адрозненне ад касцюмаў), і на ўсе ўдакладненні казаў: «Дастаткова!».

У працэсе шоу Уладзімір заяўляў: «У мяне шматмільённы бізнэс, я працую максімум сем гадзін на дзень і тры дні на тыдзень».

Але як высветлілася, усё не так радасна ў жыцці багацея. Рэдактары перадачы знайшлі другую жонку Уладзіміра — тая адмовілася прыехаць на шоу, але напісала ліст.

З другой жонкай Уладзімір пазнаёміўся ў 2017 годзе — і з багацця тады была аднапакаёўка ў Мінску і старэнькі Land Rover. А бонусам — немаленькія даўгі.

У 2020 годзе пара пачала будаваць сумесны бізнэс, на які бралі крэдыты ў банку, і шмат працавалі, каб па іх выплачваць. Па іх разліках, на нармальны даход яны павінны былі выйсці ў 2025 годзе.

У 2021‑м Уладзімір і Таццяна пабраліся шлюбам, у 2024‑м нарадзіўся сын. Усе гэтыя гады, сцвярджае жанчына, сям'я жыла вельмі сціпла: ежу набывала па акцыях, а валасы жонцы фарбавала суседка. Усе даходы сыходзілі на крэдыты. Каб у чарговы раз закрыць фінансавыя пытанні, Таццяна нават прадала амаль усе свае залатыя ўпрыгожванні.

У хуткім часе Уладзімір, па словах былой жонкі, пачаў збіваць яе. А калі бізнэс нарэшце пачаў прыносіць даходы, здраджваў.

Летась пара разышлася. Таццяна распавяла, што Уладзімір вырашыў пакінуць сабе нават дзіцячы вазочак і аўтакрэсла. Цяпер яны судзяцца за аліменты. Пры гэтым у судзе Уладзімір не пазіцыянуе сябе як мільянера, а зусім наадварот — заявіў, што зарабляе 750 рублёў штомесяц.

Зачыталі і копію падатковай дэкларацыі, якую Уладзімір дасылаў у суд, каб зменшыць памер аліментаў. Згодна з ёй, даход яго ІП за год склад 249 536 рублёў. Колькі з іх прыбытку, не агучвалася. Уладзімір жа стаў пераконваць, што гаворка ідзе пра квартал.

Канешне, можна было б падумаць, што гэта рэдактары «Давай пажэнімся» самі прыдумалі ліст, каб дадаць драматызму. Але не: у сацыяльных сетках з'явілася тая самая Таццяна — жонка нумар 2 — і пацвердзіла: усё, што прагучала ў кадры, праўда.

Дадала, што былы муж забраў нават яе грошы і машыну — але даўгоў у яго і сёння хапае. Яна ж распавяла, што ў мінулым Уладзімір паспеў папрацаваць у міліцыі.

Уладзімір ганарыцца сваім вайсковым мінулым

Тым часам каментатары ў сацсетках жартуюць з таго, што «мільянер» на запіс усіх тэлевізійных шоу ходзіць у адным і тым жа блакітным джэмперы.

Ці знайшоў «мільянер» нявесту на шоу? Не. Адна з жанчын сказала, што не лічыць Уладзіміра мужчынам, і дала зразумець, што ён ёй вельмі непрыемны. З дзвюх іншых ён сам адмовіўся выбіраць (з улікам таго, што адна з іх прапанавала яму прайсці паліграф, каб зразумець, дзе беларус хлусіць).

Каментары21

  • Нефанатка
    13.05.2026
    Видела этого "миллионера" в "Короне" с барышней. Так сразу и подумала, што бывший мент
  • ДНК
    13.05.2026
    Он был в Украине?
    Пускай заедет, мать родная не узнает.
  • ГУБОПиК, бди!
    13.05.2026
    Сейчас все силовики на этого Астапа Бендера насмотрятся и побегуть миллионы зарабатывать в бизнесе)))))))

Цяпер чытаюць

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты21

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдактарка «Белсата» Аліна Коўшык папярэдзіла пра фэйкавыя паведамленні, разасланыя махлярамі ад яе імя

Маладую айцішніцу з Innowise Group асудзілі за палітыку5

Гарыць нафтаперапампоўная станцыя ў Башкартастане

«За ўсё, уключаючы рамонт, выйдзе $10 000 па курсе». Як мінчук будуе дом з марскога кантэйнера5

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка28

Уласнік «Мясной губерні» прасоўвае на эстраду васьмігадовую дачку. Яна ўжо паспела засвяціцца ў акцыі ў падтрымку Лукашэнкі13

Іран адмовіўся весці перамовы з ЗША без выканання пяці ўмоў8

У Беларусі сталі ставіць аўтаматы з піцай. Які там асартымент?1

Трагедыя Чорнай царквы. Як у 1920‑я навукоўцы спрабавалі ўратаваць помнікі БССР ад пралетарыяў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты21

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць