БЕЛ Ł РУС

Спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан пагаліўся налыса, бо яўка на выбарах склала менш за 5000 чалавек

19.05.2026 / 22:49

Nashaniva.com

Арцём Брухан пайшоў у заклад са сваім сябрам наконт прыходу на выбарах у Каардынацыйную раду.

«Я быў аптымістам, я ў гэта свята верыў. Але прыход быў меншым», — пракаментаваў Арцём падчас стрыму з Паўлам Латушкам на ютуб-канале апошняга. 

Новы імідж Арцёма Брухана. Фота: інстаграм Кааліцыі Латушкі і Рух «За Свабоду»

У каментары «Нашай Ніве» Арцём дадаў, што валасоў яму не шкада — «адрастуць». Да таго ж, гэта не першая яго фрызура амаль «пад нуль».

«У мяне была фрызура тры міліметры, калі я быў футбольным фанатам», — распавёў намеснік кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення.

Як вядома, Брухан быў фанатам брэсцкага «Дынама».

На стрыме з Паўлам Латушкам

Для палітыка было важна стрымаць абяцанне, да таго жонка Арцёма падтрымала яго новы вобраз. Менавіта яна стала натхняльніцай для відэа з прома выбараў. Яно было зроблена па слядах папулярнага цяпер трэнду, дзе людзі разыгрываюць розныя жыццёвыя сцэнары на мяжы ў стылі ўрыўка з трылера «Вяршыня», дзе акцёр Тэран Эджартан у ролі псіха Бэна танчыць пад трэк «Go» групы The Chemical Brothers.

Той самы трэнд у выкананні Арцёма Брухана

Па выніках галасавання Кааліцыя Паўла Латушкі і Руху «За свабоду» набрала найбольшую колькасць галасоў — 42%. Агулам у выбарах у Каардынацыйную раду ўзялі ўдзел 2 113 чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула