БЕЛ Ł РУС

Англійскі футбольны клуб дыскваліфікавалі за шпіянаж за супернікамі

19.05.2026 / 21:30

Nashaniva.com

Клуб «Саўтгемптан» выключылі з фіналу плэй-оф Чэмпіёншыпа Англійскай футбольнай лігі (другі па значнасці пасля Прэм'ер-лігі футбольны дывізіён у Англіі) і дадаткова пакаралі — у наступным сезоне з каманды знімуць 4 балы. Прычына гэтага — нетрывіяльная.

Фота ілюстрацыйнае

Прычынай сталі прызнаныя клубам парушэнні правіл лігі.

Высветлілася, што супрацоўнік каманды займаўся несанкцыянаванай відэаздымкай трэніровак іншых клубаў — фактычна збіраў тактычную інфармацыю перад матчамі.

Пасля рашэння дысцыплінарнай камісіі вынікі «Саўтгемптана» ў плэй-оф страцілі сілу, пасля чаго каманду выключылі з барацьбы за выхад у Прэм’ер-лігу.

Замест гэтага клуба ў фінал вярнулі «Мідлсбра», які цяпер згуляе супраць «Хал Сіці». Матч за выхад у вышэйшы дывізіён павінен адбыцца 23 мая.

Такім чынам, «Саўтгемптан» не толькі страціў магчымасць выйсці ў Прэм’ер-лігу, але і пачне наступны сезон з мінусам у турнірнай табліцы.

Чытайце таксама:

Чэмпіён Беларусі па футболе раздаў падарункі дзецям з акупаваных тэрыторый Украіны

У гульца «Арсенала» проста на футбольным полі зляцелі майткі ФОТАФАКТ

У Малдове бронзу чэмпіянату па футболе заваяваў клуб з мноствам беларусаў

Кубак Беларусі па футболе выйграў БАТЭ

Каментары да артыкула