Грамадства55

Чэмпіён Беларусі па футболе раздаў падарункі дзецям з акупаваных тэрыторый Украіны

Клуб «МЛ Віцебск», які з'яўляецца дзейным чэмпіёнам Беларусі, размясціў у сваім тэлеграм-канале паведамленне пра тое, што «прывітаў дзяцей з Данецкай Народнай Рэспублікі ў нашым прыгожым горадзе».

Фота: https://t.me/fcmaxline_vtb/10730

«Ад нашага клуба, як ад вялікай спартыўнай сям’і, кожнаму дзіцяці былі ўручаныя спецыяльныя падарункі. Мы спадзяёмся, што гэтыя сувеніры, звязаныя з футболам, які аб’ядноўвае сэрцы мільёнаў людзей, прынясуць ім радасць, стануць добрым успамінам пра цёплы прыём у Віцебску і маленькімі сімваламі нашай дружбы.

Мы жадаем дзецям з ДНР цудоўнага адпачынку і яркіх уражанняў» — напісала прэс-служба клуба.

Нягледзячы на знешнюю бяскрыўднасць і нават нібыта гуманістычнасць такога паведамлення, такія дзеянні з маральнага і палітычнага пункту гледжання зусім не бездакорныя.

Мэтанакіраваная палітыка вывазу ўкраінскіх дзяцей з акупаваных Расіяй тэрыторый у Расію і Беларусь са спадарожнай гэтаму ідэалагічнай індактрынацыяй на міжнародным узроўні ацэньваецца як ваеннае злачынства, менавіта за гэта Міжнародны крымінальны суд ужо завёў крымінальную справу супраць прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і некаторых ягоных паплечнікаў. Дэманстратыўны ўдзел у гэтым беларускага футбольнага клуба, якому неўзабаве трэба стартаваць у еўракубках, можа стварыць яму праблемы.

Відаць, у тым ліку і ўсведамленне гэтага стала прычынай таго, што неўзабаве пасля публікацыі гэты пост быў з тэлеграм-канала клуба выдалены.

Каментары5

  • Чакаю матольку ў Беларусі
    19.05.2026
    Дык там ўсе кіраўніцтва вата, не здзіўлены.
  • Жвір
    19.05.2026
    Гэты чэмпіён - штучная задума, праэкт, у піку БАТЭ. Пакараньне Барысаву за "слава Ўкраіне, героям слава", што застанецца ў памяці назаўжды....
    Цяпер жа во чэмпіён "правільны'"...
  • Вольга
    19.05.2026
    "Футбольчык па-за палітыкай" Ганьбішча ганебнае. Дыскваліфікаваць пажыццёва.

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром57

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі19

Лябедзька адказаў Гарбуновай: «Гэта гучыць вельмі па-хамску ў адносінах да памяці тых, хто аддаў жыццё дзеля перамен»18

Пальчыс сказаў, хто быў самым галоўным арганізатарам пратэстаў 2020 года32

Выступ Саладухі раптоўна адмянілі за суткі да канцэрта23

Латвія заявіла, што не будзе гуляць у хакей супраць Беларусі і Расіі. І яна такая не адна23

Сына Крышціяну Раналду ўпершыню запрасілі ў юнацкую зборную Партугаліі

На беразе Камсамольскага возера нарэшце завяршаюць 15‑гадовы даўгабуд. Ужо ідзе запіс на закрыты старт продажаў

У Еўропе моцна не ўрадзілі труфелі. Цэны на іх выраслі на траціну2

У Даніі хочуць забараніць развядзенне турбакурэй. Яны набіраюць два кілаграмы ўсяго за 33 дні2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром57

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць