МЗС пракаментавала агнястрэльнае раненне беларускага грамадзяніна ў Польшчы
МЗС Беларусі зрабіла заяву ў сувязі з тым, што ў Польшчы быў паранены агнястрэльнай зброяй грамадзянін Беларусі. Паведамленне пра гэты інцыдэнт у публічнай прасторы з'явілася 18 мая, але адбыўся ён амаль за тыдзень да таго.
Фота: УУС Гродзенскага аблвыканкама
Паводле паведамлення прэс-сакратара МЗС Руслана Варанкова, сам інцыдэнт адбыўся 12 мая.
Польскія праваахоўнікі, як сцвярджаецца, памылкова прынялі групу беларусаў за ўдзельнікаў злачыннай групоўкі, што і прывяло да прымянення імі зброі.
У выніку адзін з беларускіх грамадзян атрымаў агнястрэльнае раненне і быў дастаўлены ў бальніцу ў цяжкім стане. У яго зафіксаваныя траўмы галавы і нагі.
У МЗС адзначылі, што гэты выпадак, на іх думку, ставіць пад сумнеў узровень бяспекі ў Польшчы, і рэкамендавалі беларусам улічваць магчымыя рызыкі пры паездках за мяжу.
Таксама паведамляецца, што польскія ўлады пачалі следства і разглядаюць інцыдэнт як магчымае перавышэнне паўнамоцтваў з боку праваахоўнікаў. Па словах Руслана Варанкова, Беларусь разлічвае на аб’ектыўнае расследаванне і выяўленне вінаватых.
Чытайце таксама:
Гродзенская міліцыя паведаміла пра шпіталізацыю мужчыны з агнястрэльнымі раненнямі
Асудзілі беларуса, які забіў расійскага суддзю, а пасля адрэзаў яму пеніс і засунуў у рот трупу