БЕЛ Ł РУС

Франклін Грэм сустрэўся з дыпламатамі ў Вільні

20.05.2026 / 18:40

Nashaniva.com

Амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм, які на мінулыя выхадныя выступаў на «Фестывалі надзеі» ў Мінску, сустрэўся з амерыканскімі дыпламатамі ў Літве, у тым ліку з часовым павераным у справах ЗША ў Беларусі Майклам Крайдлерам.

Фота: x.com/Franklin_Graham

Паводле паведамлення Грэма ў сацыяльнай сетцы X, на сустрэчы таксама прысутнічалі пасол ЗША ў Літве Кара МакДональд і журналістка Грэта ван Сустэрэн — жонка спецпасланніка ЗША па Беларусі Джона Коўла.

Грэм адзначыў, што сустрэча адбылася на гэтым тыдні і была часткай яго кантактаў з прадстаўнікамі амерыканскай дыпламатыі ў рэгіёне.

У канцы мінулага тыдня ён наведваў Беларусь, дзе сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам, прадстаўнікамі Беларускай праваслаўнай царквы, а таксама ўдзельнічаў у маштабным пратэстанцкім «Фестывалі надзеі» на «Чыжоўка-арэне» ў Мінску.

Чытайце таксама:

Прапаведніка Франкліна Грэма звадзілі ў Мак.бай

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа

Кіраўнік БПЦ Веніямін сустрэўся з прапаведнікам Грэмам, на сустрэчы прысутнічаў сектазнаўца

Што можа адбыцца на пратэстанцкім «Фестывалі надзеі», на які прыедзе прапаведнік з ЗША

Каментары да артыкула