БЕЛ Ł РУС

На беларускім палігоне адпрацавалі прымяненне ядзернай зброі

20.05.2026 / 19:37

Nashaniva.com

У рамках вучэнняў, прысвечаных прымяненню і забеспячэнню ядзернай зброі, адно з ракетных падраздзяленняў Беларусі заняло загадзя прызначаны раён і адпрацавала дзеянні па яго ахове, абароне і забеспячэнні, паведаміла Міністэрства абароны.

Скрыншот з відэа

Паводле паведамлення, разлікі правялі падрыхтоўку да атрымання «спецыяльных боепрыпасаў» для аператыўна-тактычнага комплексу «Іскандэр-М» і іх загрузкі на носьбіты. Пасля гэтага ракеты былі перамешчаныя ў іншы раён з захаваннем маскавання, дзе падраздзяленне імітавала ракетныя пускі па ўмоўных цэлях.

Таксама ў вучэннях удзельнічала авіяцыя: экіпажы правялі вучэбна-баявыя вылеты, адпрацавалі ўмоўнае прымяненне авіяцыйных сродкаў знішчэння і вярнуліся на базы пасля выканання задач.

З расійскага боку ў рамках сумесных вучэнняў адпрацоўваліся дзеянні па прывядзенні часцей, звязаных з ядзернай зброяй, у найвышэйшую ступень баявой гатоўнасці.

Чытайце таксама:

Вучэнні стратэгічных ядзерных сіл, што пачала Расія, — найбуйнейшыя ў гісторыі

Статкевіч: Ядзерная трэніроўка ў Беларусі — гэта пагроза, найперш, Еўропе

Расія пачала ядзерныя вучэнні

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар

Каментары да артыкула