БЕЛ Ł РУС

Украінцы нанеслі ўдар па расійскай школе падрыхтоўкі аператараў БПЛА. Загінуў і кіраўнік школы

20.05.2026 / 20:03

Nashaniva.com

Украінскія Сілы беспілотных сістэм заявілі пра ўдар разам з СБУ па навучальным аб'екце ў горадзе Снежнае Данецкай вобласці, дзе рыхтаваліся расійскія аператары беспілотнікаў і рабіліся дэталі для БПЛА.

Паводле паведамлення, у выніку атакі былі знішчаныя вытворчыя і рамонтныя памяшканні, дзе таксама знаходзіліся некалькі бронеаўтамабіляў «Тыгр», якія былі прывезеныя на рамонт. Тэхніка нібыта цалкам знішчаная.

Таксама сцвярджаецца, што загінуў кіраўнік школы падрыхтоўкі — падпалкоўнік з пазыўным «Буры», а агульныя незваротныя страты асабовага складу склалі не менш за 65 чалавек.

Акрамя гэтага, паведамляецца пра знішчэнне боепрыпасаў і камплектуючых для вытворчасці беспілотных сістэм.

Украінскі бок заяўляе, што ўдар па такіх аб’ектах зніжае магчымасці праціўніка па падрыхтоўцы экіпажаў БПЛА, рамонце тэхнікі і забеспячэнні падраздзяленняў.

Чытайце таксама:

Пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод «Лукойл» у Ніжагародскай вобласці

Украіна адкрыла дарогу сваім дронам для ўдараў па Расіі, знішчыўшы прыфрантавую СПА

Генштаб УСУ расказаў, чым атакаваў Маскоўскую вобласць. Гэта дроны ўкраінскай распрацоўкі

Каментары да артыкула