БЕЛ Ł РУС

Фестываль агню ў мінскім заапарку, які абурыў гараджан, не адбудзецца

21.05.2026 / 11:14

Nashaniva.com

Ён меўся прайсці на гэтых выходных.

Фестываль агню ў Мінску, які планаваўся ў заапарку, на гэтых выходных не адбудзецца «па тэхнічных прычынах».

Новыя даты правядзення будуць апублікаваныя ў бліжэйшыя дні. Раней набытыя білеты застаюцца сапраўднымі.

Фестываль першапачаткова меўся прайсці 22‑24 мая. У кожны з гэтых дзён запланавана 1,5‑гадзіннае фаер-шоу. Абяцалі таксама жывую музыку.

Навіна пра яго атрымала розгалас, у інтэрнэце людзі сталі пераймацца за жывёл. Арганізатары супакоілі: само вогненнае шоу будзе на пляцоўцы, якая знаходзіцца наводдаль ад вальераў. Сцвярджалі таксама, што самі звяры ў гэты момант будуць знаходзіцца ў крытых памяшканнях.

Чытайце таксама:

У мінскім заапарку правядуць фестываль агню. Кажуць, што жывёлы будуць у памяшканнях, таму ўсё нармальна

Каментары да артыкула