Больш за 150 чалавек пакаралі за ўвоз у Беларусь беспілотнікаў
Паводле звестак Генеральнай пракуратуры, пасля ўвядзення адпаведных змен у заканадаўстве да адказнасці прыцягнулі 153 фізічныя асобы і 2 юрыдычныя. Ім прызначылі штрафы, а самі беспілотнікі канфіскавалі.
Фота: Jens Büttner picture alliance via Getty Images
Асноўная частка парушэнняў звязана менавіта з незаконным увозам дронаў у краіну. У Беларусі з нядаўняга часу фізічным асобам забаронена мець такія прылады.
У якасці прыкладаў прыводзяцца выпадкі, калі грамадзянін Расіі спрабаваў увезці беспілотнік з Польшчы, а таксама калі ў жыхара Беларусі ў Браслаўскім раёне знайшлі дрон дома.
Чытайце таксама:
МЗС выклікала часовага паверанага Літвы, заяўляе пра парушэнне мяжы ўкраінскім беспілотнікам
Латвія трэці дзень запар абвяшчае пагрозу ў паветранай прасторы
Украінцы нанеслі ўдар па расійскай школе падрыхтоўкі аператараў БПЛА. Загінуў і кіраўнік школы