На Эверэст за суткі падняліся рэкордныя 274 альпіністы
Як адзначае агенцтва Reuters, гэта самая вялікая колькасць людзей, якія пераадолелі шлях да самай высокай вяршыні свету ў адзін і той жа дзень з непальскага боку.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: Kraingkrai Thitimakorn / Getty Images
Папярэдні рэкорд быў пастаўлены ў 2019 годзе. Тады вяршыні Эверэста дасягнулі 223 чалавекі за дзень.
Гара Эверэст вышынёй 8849 м размешчаная на мяжы Непала і Кітая. У гэтым сезоне ўзыходжанні праходзяць толькі з непальскага боку, бо кітайскія ўлады не выдалі дазволаў на пад’ём праз Тыбет.
У 2026 годзе Непал выдаў 494 дазволы на ўзыходжанне на Эверэст, кожны з якіх каштуе 15 тысяч даляраў.
Чытайце таксама:
У Непале горныя праваднікі правакавалі «горную хваробу» ў турыстаў, каб на гэтым узбагачацца
Непалец узышоў на Эверэст чатыры разы за 15 дзён