Свет

Сем альпіністаў загінулі ў Непале ў выніку сходу лавіны

Прынамсі сем альпіністаў, у тым ліку пяць замежнікаў і два непальцы, загінулі ў выніку сходу лавіны на адной з вяршыняў Гімалаяў у паўночна-ўсходняй частцы Непала, паведаміла экспедыцыйнае агенцтва Seven Summit Treks.

Фота: Kevin Frayer / AP

Інцыдэнт адбыўся а 09:00 па мясцовым часе ў панядзелак недалёка ад базавага лагера гары Ялунг Ры ў акрузе Далакха, піша Бі-бі-сі.

Выратавальнікі знайшлі два целы і працягваюць пошукі астатніх пяці, якія, як лічыцца, пахаваныя пад снегам. Восем чалавек удалося выратаваць, яны знаходзяцца ў сталіцы Катманду, дзе ім надаецца медыцынская дапамога.

Усе гэтыя альпіністы ўваходзілі ў групу, якая выйшла на маршрут за гадзіну да сходу лавіны, паведаміў Непальскай службе Бі-бі-сі начальнік раённай паліцыі.

Целы пяці іншых загінулых альпіністаў «могуць знаходзіцца на глыбіні 3—4,5 метра пад снегам», — сказаў кіраўнік Seven Summit Treks Мінма Шэрпа. Паводле яго слоў, на іх пошукі можа спатрэбіцца шмат часу.

Сярод загінулых — два італьянцы, канадзец, немец, француз і два гіды-непальцы.

Намеснік начальніка мясцовай паліцыі Гян Кумар Махата паведаміў Бі-бі-сі ў панядзелак, што выратавальны верталёт прызямліўся ў раёне На Гаўн у Далакхе — за пяць гадзінаў хады ад базавага лагера Ялунг Ры.

Адзін з пацярпелых альпіністаў распавёў, што яны неаднаразова выклікалі дапамогу, але безвынікова. «Калі б выратавальнікі прыбылі своечасова, можна было б уратаваць больш жыццяў», — сказаў ён.

Махата паведаміў журналістам, што выратавальныя работы ўскладнялі дрэннае надвор’е і лагістычныя праблемы, якія не дазволілі дабрацца да альпіністаў ні на верталёце, ні пешшу.

Група рыхтавалася да ўзыходжання на суседнюю вяршыню Долма Кханг вышынёй 6332 м. Узыходжанне на Ялунг Ры вышынёй 5630 м было часткай праграмы акліматызацыі.

Паралельна працягваюцца спробы выратаваць двух італьянскіх альпіністаў, зніклых без вестак пры спробе падняцца на гару Панбары ў заходняй частцы Непала.

Стэфана Фароната і Алесандра Капута ўваходзілі ў групу з трох чалавек, якая на мінулым тыдні апынулася ў складаным становішчы разам з трыма мясцовымі гідамі. Трэцяга члена групы ўдалося выратаваць, паводле СМІ, гэта 65‑гадовы Вельтэр Перліна.

Восень — папулярная пара года для альпіністаў у Непале, паколькі ўмовы надвор’я і бачнасць, як правіла, лепшыя. Аднак надвор’е ў гарах усё адно няўстойлівае.

На мінулым тыдні цыклон «Монта» прынёс моцныя дажджы і снегапады па ўсім Непале, якія выклікалі паводкі і апоўзні, праз што, у прыватнасці, давялося ратаваць групу альпіністаў у рэгіёне Мустанг на захадзе краіны. Усяго ахвярамі стыхіі ў краіне сталі больш за 50 чалавек.

У кастрычніку праз складаныя умовы надвор’я прыблізна 580 турыстаў захраслі паблізу гары Эверэст на вышыні больш за 4900 м. Моцны снегапад заблакаваў ім дарогу назад, і іх давялося эвакуяваць сіламі кітайскіх выратавальнікаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі10

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прапануе Пуціну бізнэс-здзелкі з ЗША да завяршэння вайны з Украінай7

«За гэта ў турму трэба садзіць». Лукашэнку абурыла, як цярэбяць лён на роднай Шклоўшчыне37

Наколькі каштоўнае для Лукашэнкі апошняе зняцце санкцый з боку ЗША8

Вызвалены Алесь Чумакоў расказаў пра абвінавачванне: «Граў беларускую народную музыку і тым самым гуртаваў пратэставае ядро»14

Мінчанцы, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за трох народжаных дачок, пакуль падарылі трохмесную каляску26

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця13

Беларуска за два дні прайграла ў анлайн-казіно амаль 70 тысяч рублёў і цяпер спрабуе вярнуць іх ад банка14

Дачка міністра Маркава запусціла новы праект на тэлебачанні — будзе расказваць пра гісторыю Беларусі18

Ці пусціць Латвія беларускі калій? Даведаліся, што пачуў Коўл у Рызе12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі10

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць