Праводзяць ператрус у мінскай кватэры Уладзіміра Лабковіча
Як паведаміў сам праваабаронца «Вясны» і былы палітзняволены Уладзімір Лабковіч, ператрус адбываецца ў межах новай крымінальнай справы, заведзенай за яго дзейнасць пасля вызвалення.
Уладзімір Лабковіч. Фота: Вясна»
Сутнасць абвінавачвання і іншыя падрабязнасці невядомыя.
Вядома толькі, што санкцыя на ператрус выданая Генеральнай пракуратурай, што сведчыць пра цяжкасць абвінавачванняў.
Уладзімір Лабковіч — праваабаронца, адзін з кіраўнікоў цэнтра «Вясна». Арыштаваны ў ліпені 2021 года, асуджаны на 7 гадоў пазбаўлення волі. Вызвалены і прымусова вывезены ў Літву ў выніку перамоў паміж амерыканскімі дыпламатамі і Аляксандрам Лукашэнкам у снежні 2025 года.
Чытайце таксама:
Праваабаронца Лабковіч атрымаў прапанову аб «супрацоўніцтве»
Лабковіч: Я не ўяўляў, у што гэта насамрэч ператворыцца і што мяне чакае далей у гэтай сістэме