Талібы дазволілі мужчынам жаніцца з дзевяцігадовымі дзяўчынкамі
Рух «Талібан» у Афганістане адмяніў мінімальны шлюбны ўзрост для дзяўчат, паведамляе выданне The Times.
Фота: Elke Scholiers/Getty Images
Да прыходу да ўлады талібаў у Афганістане мінімальны ўзрост для заключэння шлюбу складаў 16 гадоў, аднак гэтае ўзроставае абмежаванне знята. У той жа час, згодна з трактоўкай найбуйнейшай і найстарэйшай суніцкай школы ісламскага права, мінімальны ўзрост палавога выспявання складае дзевяць гадоў.
«Калі дзяўчынка дасягае палавой спеласці ва ўзросце дзевяці ці дзесяці гадоў, то, згодна з новым законам, яна дасягнула законнага ўзросту для ўступлення ў шлюб», — расказала журналістам афганская праваабаронца Хорыя Масадык.
Вярхоўны лідар руху «Талібан» Хайбатула Ахундзада раней заявіў, што рэжым талібаў вызваліў афганскіх жанчын ад «традыцыйнага прыгнёту» і вярнуў ім статус «свабодных людзей». Пры гэтым падкрэсліваецца, што Талібанам былі зробленыя «неабходныя крокі, каб забяспечыць жанчынам камфортнае жыццё і дабрабыт у адпаведнасці з ісламскім шарыятам», а ранейшыя праблемы жанчын былі звязаныя з 20‑гадовай амерыканскай акупацыяй.
Чытайце таксама:
Ахвотным наведаць Афганістан цяпер можна зрабіць гэта прасцей
У Мінск прыехала дэлегацыя ад афганскіх талібаў
У Афганістане з-пад завалаў пасля землятрусу найперш ратавалі мужчын, а жанчын пакідалі
Талібы масава закрываюць салоны прыгажосці
У Афганістане забаранілі ставіць вокны ў памяшканнях, якія выкарыстоўваюцца жанчынамі