У Літве на прыватным самалёце разбіўся 82‑гадовы фермер-мільянер
Днём 21 мая ў вёсцы Раконі ў Радзівілішскім раёне Літвы пацярпеў аварыю невялікі двухмесны самалёт. Ён упаў на поле, піша Delfi.lt.
Казімерас Масілёніс. Фота: LNK
Ратавальнікі высветлілі, што ў самалёце былі два чалавекі — пілот і пасажырка. Пілот у выніку аварыі памёр, а пасажырку перадалі ў рукі лекараў.
Фота: Delfi.lt
У паліцыі Шаўляўскай акругі паведамілі, што загінуў 82‑гадовы фермер з Раконяў і пацярпела 47‑гадовая пасажырка самалёта.
Гэтага 82‑гадовага фермера завуць Казімерас Масілёніс, і ён вядомая ў Літве асоба як чалавек, які зарабіў у сельскай гаспадарцы мільёны.
Чытайце таксама:
На адным з мінскіх прадпрыемстваў загінуў рабочы
У Полацку адкрылі мурал, прысвечаны загінуламу лётчыку Мікіту Куканенку ФОТЫ