Грамадства33

У Полацку адкрылі мурал, прысвечаны загінуламу лётчыку Мікіту Куканенку ФОТЫ

У Полацку прайшлі прымеркаваныя да пяцігоддзя гібелі беларускіх лётчыкаў — Герояў Беларусі Мікіты Куканенкі і Андрэя Нічыпорчыка. У рамках дня памяці ў Полацку адкрылі мурал у гонар Мікіты Куканенкі — ураджэнца гэтага горада, піша Gorod214.by.

Мурал адлюстроўвае лётчыка з усмешкай як сімвалічны вобраз чалавека, які «застаўся на вышыні» нават пасля гібелі.

19 мая 2021 года Мікіта Куканенка і Андрэй Нічыпорчык выконвалі вучэбна-трэніровачны палёт пад Баранавічамі. Падчас палёту ўзнікла тэхнічная няспраўнасць, самалёт пачаў рэзка страчваць вышыню. Паводле афіцыйнай версіі, пілоты да апошняга моманту не пакідалі машыну, каб адвесці яе як мага далей ад жылых дамоў. У выніку яны загінулі. Пасмяротна ім было прысвоена званне Герояў Беларусі.

Каментары3

  • Сымон
    20.05.2026
    Што там была за тэхнічная няспраўнасць у самалёце расейскай вытворчасці? - гэта дагэтуль публічна невядома. Чаму база ВПС, з якой узлятаюць вучэбныя самалёты, што стварае падвышаную рызыку, не перанесена з Баранавічаў у меней населенае месца кшталту Зябраўкі? Замест гэтага лукашысты зрабілі мурал, які шчыра кажучы больш нагадвае шарж.
  • Лол
    20.05.2026
    Згодзен з папярэдним каментатарам. Мурал нагадвае шарж, а не якасны твор. Выглядае непрывабна, я бы на месцы бацькоў патрабаваў перарабіць.
  • ваша праўда
    21.05.2026
    жахлівае граФІці

Цяпер чытаюць

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?2

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Усе навіны →
Усе навіны

У Калінкавічах восеньскі дождж затапіў скрыжаванне на вуліцы, рэканструяванай да «Дажынак»2

«Там і туалеты з дзіркай у падлозе, і вокны не зачыняюцца». Студэнтка-беларуска патлумачыла, чаму ў Францыі моладзь выйшла на пратэсты40

Чым здзіўляе Камароўка ў Мінску: вінаград па 2 рублі і дзіўныя гуркі

«Цуд на Місісіпі». У Новым Арлеане танкер сутыкнуўся з рачным круізным суднам8

У Гродне заваблівалі на адкрыццё KFC бясплатнымі бутэлькамі для вады і чызбургерамі за 1 капейку. І людзі ламануліся па халяву12

Пуцін памілаваў блогерку Лерчак з чацвёртай стадыяй раку

Тры чалавекі загінулі ў ДТЗ у Старадарожскім раёне

Маці пакінула сына з 13‑гадовай дачкой суседзяў — хлопчык загінуў9

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?2

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць