У Дзяржынскім раёне дырэктарка школы пайшла пад суд за працаўладкаванне сваячкі
У Дзяржынскім раёне дырэктарка школы фіктыўна працаўладкавала сваю нявестку, за што на абедзвюх завялі крымінальную справу.
Фота: LookByMedia
Паводле звестак пракуратуры, дырэктарка школы аформіла фіктыўны загад аб прыняцці нявесткі на працу на 0,25 стаўкі. У дакументах жанчына значылася як сакратарка вучэбнай часткі і аператарка ЭВМ, аднак фактычна гэтыя абавязкі яна не выконвала.
Каб схема выглядала законнай, дырэктар загадвала падначаленым уносіць у табелі ўліку працоўнага часу фальшывыя звесткі пра нібыта адпрацаваныя гадзіны. Гэтыя дакументы яна сама ж і зацвярджала.
У выніку, як высветліла следства, за перыяд са студзеня па красавік 2026 года сваячцы дырэктаркі незаконна выплацілі больш за дзве тысячы рублёў. Грошы, выплачаныя за «працу», якой насамрэч не было, удзельнікі схемы, як сцвярджаецца, выкарыстоўвалі на ўласныя патрэбы.
Супраць абедзвюх жанчын завялі крымінальную справу. Ім інкрымінуецца махлярства і прысваенне сродкаў з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў, здзейсненае па папярэдняй змове групай асоб.
Чытайце таксама:
З клінінгавай кампаніі дадаткова здзерлі ў бюджэт аж 1,1 мільёна